Знайсці
08.03.2023 / 19:03РусŁacБел

Літва вярнула ў Беларусь тры дзясяткі вагонаў «Лукойла»

Літва не прапусціла на сваю тэрыторыю 32 вагоны з прадукцыяй расійскай кампаніі «Лукойл» і прыняла рашэнне вярнуць іх у Беларусь. Пра гэта паведамляе выданне Delfi.lt. Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 7 на 8 сакавіка.

Фота ілюстрацыйнае

Як растлумачыў дырэктар Літоўскай чыгункі, на гэтыя 32 вагоны распаўсюджваюцца міжнародныя санкцыі. Прычым чыгуначны састаў з прадукцыяй «Лукойла» накіроўваўся ў Калінінградскую вобласць Расіі, аднак на мяжы з Літвой іх усё адно адмовіліся прапусціць і вярнулі ў Беларусь.

У ведамстве адзначылі, што па дакументах 25 фіктыўных вагонаў «Лукойла» павінны былі прайсці праз еўрапейскую краіну транзітам, бо рэалізоўваць прадукцыю павінны былі на экспарт.

Таксама ў гэты самы час яшчэ сем вагонаў «Лукойла» паспрабавалі даставіць у горад Марыямпале, аднак іх таксама вярнулі ў Беларусь.

На гэты момант яшчэ тры цыстэрны з прадукцыяй затрыманыя. Літва пакуль не вырашыла, што з імі рабіць.

Апошнім часам літоўскія ўлады выразна засведчылі сур'ёзнасць сваіх намераў не на словах, а на справе паставіць заслону расійскім і беларускім шэрым схемам, скіраваным на абыход заходніх санкцый. 

Чытайце таксама:

Літоўскі бізнэсмен пакаяўся, што дапамагаў «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі

Прэм'ерка Літвы: Адмова ад перавозкі беларускіх грузаў літоўскай чыгункай — самае простае рашэнне

Прэзідэнт Літвы: Літоўскія кампаніі, у дварах якіх лунаюць украінскія сцягі, могуць адначасова дапамагаць Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера