Знайсці
08.03.2023 / 23:264РусŁacБел

Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці журналістак за кратамі

У Міжнародны жаночы дзень міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) заклікала да неадкладнага і безумоўнага вызвалення жанчын-журналістак, якія знаходзяцца ў зняволенні па ўсім свеце. А заадно прывяла сумную статыстыку.

Марына Золатава, адна з 10 журналістак, якія цяпер зняволеныя лукашэнкаўскім рэжымам

Паводле барометра свабоды прэсы RSF, з 550 журналістаў і работнікаў СМІ, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні па ўсім свеце, 73 жанчыны, і гэтая доля (13%) за апошнія пяць гадоў падвоілася.

Жанчыны-журналісткі сталі ахвярамі пераследу ў 14 краінах свету, асабліва ў Кітаі (21 журналістка знаходзіцца ў турме), Іране (12), Беларусі (10), В'етнаме (4) і Турцыі (4).

У Беларусі, па звестках праваабаронцаў, у месцах зняволення знаходзяцца цяпер 155 жанчын-палітвязняў. Агулам жа за пратэсты супраць Лукашэнкі і вайны ва Украіне на пазбаўленне і абмежаванне волі асудзілі не менш як 534 жанчын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Woodoo Cult /адказаць/
09.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Конни/адказаць/
09.03.2023
Китай и Иран это понятно почему первые.
0
баж і укж/адказаць/
09.03.2023
а вы параўнайце колькасць насельніцтва ў Кітаі і ў Беларусі
зразумелі, аба што я? у адсоткавых адносінах мы на першым ( месцы
прычым з вялікім адрывам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера