Знайсці
09.03.2023 / 09:0423РусŁacБел

Усе свае на чале з нявесткай Лукашэнкі. У Беларусі назвалі найлепшую песню 2022 года

Найлепшай песняй 2022 года Беларусі журы прызначыла песню Валерыя Шмата і Ганны Сялук «За намі праўда», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.

Арганізатарам фіналу рэспубліканскага конкурсу «Песня года Беларусі» сталі Міністэрства культуры і тэлеканал АНТ.

У намінацыі «Выканаўца года» перамогу атрымала Вікторыя Алешка, у намінацыі «Найлепшы радыёвыканаўца» — Іван Зданюк. «Адкрыццём года» стаў Мікіта Бялько. Найлепшым гуртом года прызнаная «Аура», найлепшым дуэтам — Тэа і Вольга Рыжыкава.

Найлепшым аўтарам музыкі стаў Валерый Шмат, найлепшым аўтарам слоў — Ганна Сялук (гэта творчы псеўданім Ганны Сяргееўны Лукашэнка — нявесткі Аляксандра Лукашэнкі). 

Спецыяльную ўзнагароду «За ўклад у развіццё эстраднай папулярнай музыкі» ўлады далі Васілю Раінчыку. Таксама былі ўручаныя спецыяльныя ўзнагароды тэлеканала АНТ: «За вернасць беларускай эстрадзе» — Руслану Аляхно і «За ўклад у развіццё музычнай індустрыі» — Алегу Шаўмараву. 

Спецыяльную ўзнагароду Міністэрства культуры «За выдатныя дасягненні ў галіне беларускай папулярнай музыкі» далі Яўгену Алейніку.

Чытайце таксама:

Гэта песня насмяшыла беларускі інтэрнэт. Але яшчэ цікавей тое, хто яе напісаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
сел лук/адказаць/
09.03.2023
"за нами правда. над нами бог"
нешта нагадвае... «Съ нами Богъ!»
0
Шкловянский бардак /адказаць/
09.03.2023
он еще и певец. стадо дебилов.
10.03.2023
На самой справе, паспрабуйце назваць папулярных беларускіх спевакоў, якія за 3% ці якія яшчэ ў Беларусі.... А тым больш беларускамоўных...

Знічшэнне беларускай культуры!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера