Знайсці
09.03.2023 / 17:0016РусŁacБел

Еўрасаюз здыме санкцыі з беларускіх угнаенняў?

Уладальнік Клайпедскага тэрмінала насыпных грузаў Ігар Удавіцкі сцвярджае, што Еўракамісія рыхтуецца зняць санкцыі з «Беларуськалія» і «Слаўкалія», піша Reform.by. Бізнэсмен спасылаецца на працоўны дакумент Еўракамісіі аб харчовай бяспецы.

Літоўскі бізнэсмен працытаваў перакладзеныя вытрымкі з дакумента і абяцаў апублікаваць яго PDF-версію, але за 15 гадзін з моманту публікацыі паста ў фэйсбуку так гэтага і не зрабіў. Але гаворыць, што Еўракамісія збіраецца зняць санкцыі з беларускіх угнаенняў, у першую чаргу — калійных.

Абмежаванні нібыта павінны быць знятыя з:

  • ААТ «Беларуськалій»,
  • ЗТАА «Слаўкалій»,
  • прадукцыі гэтых 2-х прадпрыемстваў,
  • кіраўнікоў і акцыянераў — фізічных асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі і забяспечваюць функцыянаванне і гандлёвую дзейнасць гэтых прадпрыемстваў,
  • усіх аперацый, уключаючы фінансавыя, якія павінны забяспечыць непасрэдны экспарт прадукцыі гэтых прадпрыемстваў.

Ініцыятарамі рэгламенту нібыта выступілі Бельгія, Нідэрланды, Францыя, Італія і Партугалія, а працу курыруе офіс кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.

«Асноўная палітычная задача — забеспячэнне харчовай бяспекі не толькі краін — членаў Еўрасаюза, але і так званага глабальнага Поўдня, куды адносяць дзясяткі краін у дыяпазоне ад Лацінскай Амерыкі, Афрыкі да Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Індыі і іншых. Асноўная тэхнічная задача — зняцце абмежаванняў на імпарт у ЕС, а таксама зняцце ўсіх перашкод для свабоднага транзіту праз ЕС у трэція краіны», — заяўляе Удавіцкі.

Бізнэсовец падкрэслівае, што невядома, якім будзе выніковы дакумент і як ён будзе прымяняцца. Ён не выключае, што ў новым рэгламенце могуць быць прадугледжаныя новыя віды абмежаванняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ні капеечкі тараканам/адказаць/
10.03.2023
Мойша,  Статкевіча запытай, здымаць санкцыі ці не??
Толькі ідыёт будзе прапанавагаць гандляваць вязнямі і дамаўляцца з рэжымам!
Калі што - ён новых набярэ
1
Ні капеечкі тараканам/адказаць/
10.03.2023
Анонсы акцыяў супраць патрэбныя!
0
Мойша/адказаць/
11.03.2023
Ні капеечкі тараканам, толькі ідыёт патрабуе чагось не маючы нічога! А Статкевіча пытаць ня буду ў любым выпадку. Вы, прабачце казачныя, вы нічога не маеце, нічога не можаце але патрабуеце нібы за вамі 100 тысяч салдат, а за вамі нікга! Так ён можа набраць новых але ж у 14 не набраў. Можа набрвць, а можа і не, трэба спрабаваць а патрабаваць поўнага вызвалення і сыхода ну гэта проста камічна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера