Знайсці
09.03.2023 / 17:123РусŁacБел

Літоўская разведка: Беларусь і «Расатам» замоўчваюць інцыдэнты на Астравецкай АЭС

Расійская ядзерная карпарацыя «Расатам» не можа гарантаваць надзейнасць і бяспеку сваіх тэхналогій. Гэта даказваюць інцыдэнты, якія адбыліся на Астравецкай АЭС у Беларусі ў 2022 годзе, паведамляе разведка Літвы. Паводле яе, тое, што робіцца на АЭС, складае пагрозу ядзернай і ўвогуле нацыянальнай бяспецы Літвы.

«Тэхналогіі «Расатама», якія спрабуюць захаваць свае пазіцыі на рынку ядзернай энергетыкі, маюць недахопы, хоць карпарацыя сцвярджае, што яны адпавядаюць высокім стандартам ядзернай бяспекі», — пішуць Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (VSD) і Другі дэпартамент аператыўных службаў (AOTD) Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы ў штогадовай ацэнцы пагроз, апублікаванай у чацвер.

Паводле звестак літоўскай разведкі, Беларусь і «Расатам» замоўчвалі інцыдэнты і дэфекты рэактарнай сістэмы, якія адбыліся летась на першым і другім блоках АЭС.

Летась у красавіку першы блок АЭС спынілі на планавы рамонт, але пра выяўленыя падчас яго дэфэкты нічога не паведамлялася.

Згодна з ацэнкай,

у маі 2022 года сістэмы кіравання электрастанцыяй выявілі расколіны на зварных швах верхніх штыфтаў корпуса аднаго рэактара блока.

На думку экспертаў, якасна ліквідаваць дэфекты можна было б толькі пасля дэмантажу рэактара, але з палітычных меркаванняў такое рашэнне нават не разглядалася.

Менавіта тэхнічныя праблемы, як сцвярджаецца, не дазволілі рэжыму Лукашэнкі своечасова запусціць другі блок электрастанцыі. Ён мусіў быць уведзены ў эксплуатацыю ў мінулым годзе, але

ў лютым было зафіксавана, што ў хімічным складзе вады ў першым цыркуляцыйным контуры, які астуджае рэактар ​​блока, адбыліся змены, яна забруджаная смоламі. Таму спатрэбілася механічная ачыстка ўсяго трубаправода контура і выгрузка ядзернага паліва.

Вельмі верагодна, што тэхнічныя недахопы Астравецкай АЭС не будуць выпраўленыя нават пасля запуску другога блока, адзначае літоўская разведка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
8
Абуральна
39
09.03.2023
[Рэд. выдалена]
09.03.2023
Даёш генацыд беларускага народа ў прамысловых маштабах і з выкарыстаннем тэхналогій масавага паражэння! Уладапрагныя псіхапаты не змаглі скарыць няўдзячны народзец збіццём, катаваннямі і турмой. На чарзе больш эфектыўныя метады канчатковага вырашэння беларускага пытання.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.03.2023
Абу

Так травят уже по полной "самыми лучшыми в мире продуктами", нежующейся колбасой, полесской молочкой и пивом из гнилой соломы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930