Знайсці
11.03.2023 / 11:173РусŁacБел

Тры лайфхакі, каб цеста для піцы засталося хрусткім і смачным

Піца — выдатная ідэя для вячэры. Але частая праблема з ёй: калі пакласці на яе шмат вадкіх складнікаў, цеста размокне. Гэта можна прадухіліць.

Калі вы гатовыя да эксперыментаў, то можаце адважыцца на штосьці больш арыгінальнае. Напрыклад, піцу ў колцах або піцу кальцонэ. Але калі вы хочаце проста выкарыстаць тое, што маеце ў халадзільніку, і пакласці гэта на класічнае роўнае цеста, то, магчыма, вам спатрэбяцца нашы парады.

Вось што можна зрабіць, каб соусы ці іншыя вадкія складнікі не размякчылі піцу і цеста засталося хрусткім.

Вышмаруйце цеста алеем

Гэта варта зрабіць перад дадаваннем соусаў. Пасля, нават калі вы пакладзяце на піцу вадкія інгрэдыенты, цеста не ўбярэ ваду падчас выпякання. Яно усё роўна застанецца хрусткім і апетытным.

Папярэдне падпячыце начынку для піцы

Можна папярэдне падсушыць начынку для піцы, паклаўшы яе на бляху, засланую пергаментнай паперай. Дзякуючы гэтаму з прадуктаў выпарыцца лішняя вада, і, калі вы пакладзяце начынку на піцу, цеста не будзе насычацца вільгаццю падчас выпечкі.

Асушыце інгрэдыенты

Таксама інгрэдыенты можна асушыць перад тым, як пакласці на піцу. Гэта асабліва актуальна для шарыкаў мацарэлы: яны вільготныя самі па сабе, да таго ж падчас запякання з іх будзе выдзяляцца вада. Таму спачатку можна нарэзаць мацарэлу, а потым выкласці на папяровыя ручнікі і прыціснуць, каб сцякла вада, але сыр пры гэтым не пакамячыўся. Так трэба паўтарыць яшчэ два разы.

Чытайце яшчэ:

Амерыканка прыкінулася, што замаўляе піцу, каб выклікаць паліцыю і абараніць маці ад яе бойфрэнда

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
5
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
11.03.2023
Што такое піцца, і што такое цеста, я ведаю! Засталося даведацца, што такое лайфхак?

І навошта браць прыклад з русні з яе бедным моўным запасам і лаяцца мацюкамі!

Тры КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ, каб цеста для піцы засталося хрусткім і смачным.
3
відьмаявідьма/адказаць/
11.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, сёння ранкам быў хрусткі снег... 
1
Кулябяка/адказаць/
11.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, адкуль у Крулеўшчызьне піца ? Піцэрыі нават у Менску ня часта сустракаюцца. А вы кажаце, што ведаеце, што такое піца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930