Знайсці
10.03.2023 / 21:3818РусŁacБел

Навукоўцы змаглі вывесці жывое патомства ад двух мышэй-самцоў. На чарзе — доследы на людзях

«Гэта дазволіць размнажацца без удзелу жанчын».

Фота: pixabay

Навукоўцы з універсітэта Осакі змаглі атрымаць 7 здаровых мышанят ад дарослай пары самцоў. Пра гэта 9 сакавіка паведаміла агенцтва Sky News.

«Гэта стала магчымым дзякуючы ператварэнню мужчынскай ствалавой клеткі аднаго з самцоў у жаночую яйцаклетку, якую пасля гэтага апладніў ужо іншы самец. Атрыманае патомства не мела ніякіх праблем са здароўем і працягласцю жыцця», — заявіў прафесар Кацухіка Хаясі з Універсітэта Осакі, прэзентуючы гэты праект на навуковай канферэнцыі ў Лондане.

Паводле яго слоў, гэтае адкрыццё дазволіць двум мужчынам заводзіць сваіх дзяцей без удзелу жанчын. А жанчынам гэта можа дапамагчы ў лячэнні сіндрому Цёрнэра — асаблівага жаночага генетычнага захворвання, якое цалкам або часткова знішчае адну з X-храмасом, што прыводзіць да нізкаросласці, дэфармацыі суставаў, лімфастазу і іншых праблем развіцця.

Пры гэтым, як адзначае прафесар Хаясі, на адаптацыю падобнай тэхналогіі пад патрэбы чалавека спатрэбяцца гады, бо чалавечым клеткам трэба больш часу для вытворчасці спелых яйцаклетак, і за гэты перыяд звычайна ўзнікае больш адхіленняў ці анамалій.

Нагадаем, што яшчэ ў лістападзе мінулага года брытанскія навукоўцы стварылі эмбрыён мышы, наогул не выкарыстоўваючы палавыя клеткі.

А іншая каманда даследчыкаў ужо сёлета змагла цалкам спыніць працэс старэння ў мышэй і нават амаладзіць іх.

Чытайце таксама:

Дэманстрацыя прататыпа «першай ў свеце штучнай маткі» выклікала абурэнне

Творца першых у свеце генна-мадыфікаваных дзяцей распавёў пра іх стан

Навукоўцы знайшлі раней невядомыя гены, якія паказваюць, што чалавек усё яшчэ эвалюцыянуе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
13
Сумна
1
Абуральна
8
1
Гаспадыня з Гирмании на шее у немца/адказаць/
11.03.2023
Васёк

Кака чудесна у вас мова!Так прыятна увидзець свае радное. Прыдлагаю в учэбниках выдзилиць атдельнае направленне нашава раднова такова языка. "Мински диэлект". Хто за?
0
"Мински диэлект". Хто за?/адказаць/
11.03.2023
вчера подруга звонила, и я между делом узнала, например, такую подробность... что факультатив русского бесплатно, а факультатив беларускай мовы платно. и это обязательно
0
ужопачынаць хваляпаваца ?/адказаць/
12.03.2023
ваш адрас і тэлефон мне вядомы,
а мне - не

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930