Знайсці
12.03.2023 / 10:1819РусŁacБел

Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць

Дзяржаўныя СМІ раскрылі таямніцу таго, чаму сілавікі так зацята шукалі гэтага мужчыну.

Віталь Якуцік. Фота: tvr.by

Сёння ў чарговым фільме БТ распавялі, у чым менавіта вінавацяць Віталя Якуціка, і раскрылі яго асобу.

Віталь Якуцік — 35-гадовы беларус. Ён захапляўся стральбой і стабільна займаў высокія месцы на спаборніцтвах па практычнай стральбе ў Беларусі. Віталь — адзін з найлепшых стралкоў у нашым рэгіёне.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», раней Якуцік працаваў праграмістам у кампаніі IBA.

Лукашысты мяркуюць, што менавіта ён перавёз у Беларусь дроны, якімі атакавалі самалёт А-50. Мяркуючы па ўсім, ён знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Нагадаем, менавіта Якуцік быў аб'ектам цікавасці сілавікоў на допытах стралкоў у Мінску і вобласці. Людзей накіроўвалі на паліграф, каб яны адказалі, ці знаёмыя з ім. Масавыя затрыманні стралкоў-аматараў, рэканструктараў і страйкбалістаў адбыліся на мінулым тыдні. 

«Наша Ніва» два дні таму накіравала на мэйл Віталя Якуціка запыт пра каментар, адказу пакуль не атрымалі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Хто такі «Якуцік»? КДБ затрымлівае стралкоў і адпраўляе іх на паліграф, паказваючы фота аднаго чалавека

Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Олег/адказаць/
10.03.2023
[Рэд. выдалена]
1
Проще/адказаць/
10.03.2023
Юла, всё проще, этот провал КГБ и лукашенко просто показывает, что не надо отбивать
головы и почки айтишникам, как части Беларуского Народа, не имея таких айтишников в
своём оккупационном штате...
0
Хантэр/адказаць/
11.03.2023
Ёсць яшчэ людзі ў Беларусі якія варты рабіць якасныя спарвы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера