Знайсці
09.03.2023 / 22:233РусŁacБел

У Грузіі нічога не скончылася, пратэсты працягваюцца

У цэнтры Тбілісі пачаўся трэці вечар антыўрадавых пратэстаў, на якія гэтым разам сабраліся дзясяткі тысяч чалавек. Згоды на адкліканне законапраекта аб замежных агентах пратэстоўцы ўжо дамагліся, таксама патрабавалі вызвалення ўсіх затрыманых у папярэднія дні.

Скрыншот з відэа

МУС Грузіі ўжо паведаміла, што ўсе затрыманыя за адміністрацыйныя парушэнні ўдзельнікі акцый пратэсту вызваленыя. Праўда, не ўдакладняецца, ці спыненыя супраць іх справы.

Акрамя таго, расследаванне крымінальных спраў, звязаных з гвалтам 7 і 8 сакавіка, працягваецца, паведамілі грузінскія сілавікі.

«Праводзяцца следчыя дзеянні па ўстанаўленні, апазнанні і затрыманні асоб, якія ўчынілі напады на супрацоўнікаў паліцыі і іншыя гвалтоўныя дзеянні на мітынгу пратэсту паблізу будынка парламента», — заявіла прэс-служба МУС.

Пленарнае пасяджэнне парламента Грузіі пройдзе заўтра, 10 сакавіка. Дэпутаты збяруцца, каб праваліць галасаванне па законапраекце аб «замежных агентах» у другім чытанні і гэтым зняць праблему, якая выклікала хвалю пратэстаў. Раней гаварылася, што гэта нібыта магчыма толькі пасля 20 сакавіка.

Тым часам мітынгоўцы выстаўляюць і новыя, ужо больш радыкальныя патрабаванні — сярод іх адстаўка ўрада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
09.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Пан Усялян/адказаць/
09.03.2023
Тузаніце тамака азаронкавіча хулі ён спіць, хай нешта пра каментуе, гаворачы галава...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.03.2023
А у хатах с краю и не пачанылася. Изною у спячку да наступных выбарау
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930