Знайсці
10.03.2023 / 11:0410РусŁacБел

Лукашэнка патрабуе трымаць цэны любым спосабам

Бязмежжа з узроўнем цэн у Беларусі не дапусцяць. Так заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечанага вынікам работы эканомікі за 2022 год.

«Вядома, асаблівая ўвага — барацьбе з інфляцыяй. Цэны — пытанне нумар адзін для людзей. Такога ўсплёску, які адбыўся мінулай восенню, больш дапускаць катэгарычна нельга.

Якімі хочаце спосабамі (манітарнымі, рэгулятарнымі, адміністрацыйнымі), але дамагайцеся, каб, як дамовіліся, трымаць калідор у раёне 7%. Гэтая лічба павінна быць чырвонай лініяй, яе павінен разумець бізнэс, вытворца і гандаль. Інакш меры будуць прыняты самыя жорсткія.

Бязмежжа дапусціць мы не можам. Цэны павінны быць справядлівымі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, не менш важная ўмова — паўнавартасны асартымент на прылаўках магазінаў.

«Кожную хвіліну памятайце: усе сацыяльныя абавязанні па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі павінны быць выкананы безумоўна. Гэта сацыяльны кантракт улады з народам», — сказаў ён.

Таксама ён патрабаваў ад урада аднавіць аб'ёмы інвестыцый з прыярытэтам стварэння імпартазамяшчальных вытворчасцей.

«Я бачу, што сітуацыя ў параўнанні з летняй палепшылася, няхай і не нашмат. Але пры гэтым паўнацэннай антысанкцыйнай перабудовы, на жаль, яшчэ не адбылося. Пакуль што», — заўважыў Лукашэнка. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
39
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
0
Язэп/адказаць/
10.03.2023
Ёсік, гэта не мужчыны. Гэта аднаклетачныя. Прычым ёсць сапраўды аднаклетачныя, і тыя, хто трасецца за грошы. Яны не ведаюць што такое гонар, любоў да сваёй Айчызны, мовы.
0
Маё імя/адказаць/
10.03.2023
Ну, калі кожны дзень не больш, чым на 7%, тады задача хоць і цяжка, але выканальная.
10.03.2023
Ёсік, такие авторитарные режимы обычно умных не держат ну или это единицы, все остальные обычная масса
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930