Знайсці
10.03.2023 / 11:265РусŁacБел

Пасол Украіны: Мы перапісваліся з Макеем, але ён не адказваў, а толькі ставіў «+»

24 лютага 2022 года для пасла ў Беларусі Ігара Кізіма пачаўся ў 05:30 раніцы. Ён яшчэ не ведаў, што праз Чарнобыльскую зону прайшлі расійскія войскі. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімер Макей на ягоныя званкі не адказваў, распавёў Кізім у інтэрвʼю «Ліга.net».

 «У 06:30 я спрабаваў датэлефанавацца да міністра замежных спраў Макея. Ён не браў трубку. Я даслаў яму інфармацыю, якую павінен быў перадаць кіраўніцтву Беларусі. Я бачыў у WhatsApp, што ён яе прачытаў — былі галачкі. Адказу не было», — кажа Кізім.

Другая нота была каля 14:00. Там ужо гаварылася, што Украіна дакладна ведае пра пачатак уварвання з Беларусі. Гэта была спроба спыніць агрэсіўныя дзеянні з боку Беларусі.

Але Макей мне нічога не адказаў.

«Дзіўная гісторыя. Мы перапісваліся, але ён ставіў толькі «+». Потым мы размаўлялі падчас візіту нашай дэлегацыі ў Белавежскую пушчу на перамовы. Сказаў, што ўсё прачытаў і паведаміў. Адсутнасць адказу ў дыпламатыі — гэта таксама адказ», — гаворыць Кізім.

Ён распавёў, што напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання міністр абароны Беларусі запэўніваў міністра абароны Украіны Рэзнікава, што пагрозы з іх боку няма. «Былі запэўненні з усіх праваахоўных органаў. Таксама Залужны тэлефанаваў начальніку Генштаба Гулевічу. Таксама быў званок ад нашага кіраўніка памежнай службы Сяргея Дайнэкі за некалькі гадзін да пачатку ўварвання. А ўсе мясцовыя кіраўнікі сілавых структур запэўнівалі: «Не, гэтага быць не можа, гэта няпраўда, мы не рыхтуемся», — узгадвае ён.

Ён мяркуе, што зараз кантактаў паміж беларускімі і ўкраінскімі ведамствамі няма.

«Хутчэй за ўсё, нашы кіраўнікі зразумелі, што тут не зусім адэкватныя людзі. Магчыма, кантакты і ёсць, але не на высокім узроўні. Пасля 24 лютага 2022 года сувязі праз амбасаду не было», — кажа ён.

Пры гэтым Кізім не стаў выключаць неафіцыйныя кантакты, але варажыць на іх тэму ён не хоча.

«Наша галоўная задача — каб з тэрыторыі Беларусі не было нападу на Украіну. І для гэтага ўсе магчымасці павінны быць выкарыстаны. Ці то асабісты пасланнік, ці то проста грамадская арганізацыя — абмеркаваць гэта можна. Напрыклад, калі ішлі перамовы тут з расіянамі, я ўдзельнічаў, я ведаю, што адбывалася, якія дакументы прапаноўваліся. Гэта было афіцыйна. А што тут адбываецца… Дзе гэтыя сустрэчы — ва Украіне, на пляцоўках АБСЕ, ААН ці прывозілі нейкіх эмісараў? Ад якой партыі? Я не хачу варажыць. Ёсць афіцыйны канал. Ён прадугледжвае прыцягненне МЗС і амбасадара. Такога не было», — дадаў ён.

Кізім таксама расказаў, што не сустракаўся з Лукашэнкам з 2020 года.

«Пасля жніўня 2020 года ўсе кантакты з кіраўніцтвам былі спынены», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
11
10.03.2023
Макей здаў Беларусь, як і ўсе іншыя. За цёплы кабінет, пасаду, дзіцячую мару нешта значыць у гэтым свеце. Кепска выхаваны бацькамі чалавек без прынцыпаў. Рабіць з яго вязня сумленьня ня можна.
1
Таких больше нет/адказаць/
10.03.2023
Очень символично - ставил крестики, когда лилась кровь украинских детей, не прошло и года, как крест поставили на нем. Бумеранг.
10.03.2023
Санкцыі не ўвадзіце, а то 3% нападзе - логіка Падаляка і Зяленскага
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031