Знайсці
10.03.2023 / 17:03РусŁacБел

З'явіўся мультфільм «Калыханка» пра пакуты апошніх гадоў

Твор беларускага аніматара Івана Гапіенкі выйшаў у польскім альманаху і будзе ўдзельнічаць у фестывалях, паведаміў у фэйсбуку сам аўтар.

Фільм «Калыханка» (Lullaby) — першы фільм, выдадзены заснаванай Іванам Гапіенкам разам з Уладзімірам Няфёдавым анімацыйнай студыяй у Варшаве Juniper Animation Studio. 

Паводле аўтара, гэты твор «стаў своеасаблівай рэфлексіяй, якая дазваляе адпусціць эмоцыі ад усіх страшных падзей апошніх трох гадоў. Гісторыя пра змрочны момант душы, які канчаткова змяняе лёс чалавека».

У стварэнні фільма ўдзельнічала мастачка Кацярына Дубовік, чарнавую анімацыю зрабіла Аліна Мілкіна, а Канстанцін Усціновіч забяспечыў музычнае суправаджэнне і саўнд-дызайн.

Цяпер фільм рассылаецца на фестывалі, і ў хуткім часе стане вядома пра яго першыя паказы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930