Знайсці
10.03.2023 / 17:302РусŁacБел

Інфляцыя ў Беларусі за люты склала 1,3%

Спажывецкія цэны ў Беларусі ў лютым 2023 года ў параўнанні са студзенем выраслі на 1,3%, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на харчовыя тавары ў лютым 2023 года ў параўнанні са студзенем выраслі на 1,1% (за год — на 13,3%), на нехарчовыя тавары — на 0,5% (за год — на 12,8%).

Кошт платных паслуг павялічыўся на 2,7% (за год — на 7,4%).

Гадавая інфляцыя (перыяд з лютага 2022 года па люты 2023-га) склала 11,7%.

У 2022 годзе інфляцыя склала 12,8%, у 2023-м урадавыя планы — утрымаць яе на ўзроўні 7—8%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
10.03.2023
Дык і ня кепска! Няма інфляцыі, ня вырастуць і кошты.
0
даведка/адказаць/
10.03.2023
К середине года снова начнут тушить из брандспойта инфляцию и сажать топов монополистов с офшоров Кипра.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера