Знайсці
10.03.2023 / 18:377РусŁacБел

Пасля адкрытых судоў над падлеткамі практыку распаўсюдзілі і на «крэпкіх гаспадарнікаў»

У Мазырскім райвыканкаме правялі адкрытае пасяджэнне суда. Новы спосаб запалохвання, апрабаваны на навучэнцах і прызыўніках, цяпер перанесены і на іншыя пласты грамадства, заўважае «Флагшток».

На вачах у калег адбылося вынясенне прысуду кіраўнікам сельгаспрадпрыемства «Каплічы» Калінкавіцкага раёна. Дырэктара, заатэхніка і яшчэ шасцярых супрацоўнікаў прадпрыемства абвінавацілі ва ўтойванні фактаў падзяжу жывёлы і няправільным афармленні статыстычнай справаздачнасці. Па звестках следства, прыпіскі склалі больш за 450 галоў.

Суд прызначыў абвінавачаным 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Практыка выязных пасяджэнняў суда атрымала распаўсюджванне з 2021 года. Спачатку яна была апрабавана на адукацыйных установах. Суд на вачах у аднагодкаў падаваўся як «шокавы від прафілактыкі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
гітлер лукашу таварыш/адказаць/
10.03.2023
А інтер’еры? Інтер’еры адкуль такія? У лукафашыстаў заўсёды так: дэкларуюць нібыта ўжо адраджэнне саўка, ды атрымліваецца нейкая хворая на густ і на галаву баршчына. Кшатлту лукаша.
10.03.2023
гітлер лукашу таварыш, колхозники во власти. И украшают они интерьеры общественных зданий на свой вкус. Или вы думаете, что эти крэпкие жэнщыны с начосами в свободное время рассматривают произведения искусства на сайтах мировых музеев? Их искусство это золотисто-серебристые картинки на Одноклассниках. И ничего красивее они не видели, а самое страшное, что и не хотят видеть.
0
Амёба Пржавальскага/адказаць/
11.03.2023
Грэбаны сорам. І самае ганебнае, што гэтыя "лаяльныя" функцыянеры не хочуць разумець, у якой яны срацы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера