Знайсці
10.03.2023 / 20:372РусŁacБел

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

Рашэнне аб вяртанні расійскіх і беларускіх спартсменаў на спаборніцтвы пад эгідай Міжнароднай федэрацыі фехтавання прынялі на яе пазачарговым кангрэсе, які прайшоў анлайн. 

Рашэнне набудзе моц з другой паловы красавіка, а чэмпіянат свету запланаваны ў італьянскім Мілане ў ліпені.

Прынятае рашэнне мае дазволіць беларускім і расiйскім спартоўцам удзельнічаць у кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў — 2024 у Парыжы, але адносна таго, каб гэтаму перашкодзіць, рашуча настроены некалькі дзясяткаў краін. Таму відавочна, што супраць гэтага рашэння варта чакаць пратэстаў.

Супраць таго, каб афіцыйна сфармаваныя ў Маскве і Мінску дэлегацыі маглі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах нават пад нейтральнымі сцягамі, рашуча выступае і беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці. На ягоную думку, шлях на Алімпіяду для беларусаў і расіян можа быць толькі індывідуальным — праз адкрытае і недвухсэнсоўнае асуджэнне лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў і развязанай імі вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе здымаць санкцыі з Беларусі

МАК патлумачыў, як рэпрэсаваныя беларускія спартсмены змогуць выступіць на Алімпіядзе-2024

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Д'Артаньян/адказаць/
11.03.2023
Я таксама супраць. Пакуль рашка не панясе адказнасць за тое гора, якое прынесла Ўкраіне, і рэжым лукашэнкі не атрымае пакаранне за свае злачынствы супраць краіны і беларускага народа, да той пары ніякіх спаборніцтваў.
1
Ёсік/адказаць/
11.03.2023
У Беларусі рэпрэсіі ў апошнія дні падобныя на сталінскія, а вы аб вяртанні ў спорт вядзеце размову. Абнесьці калючым дротам па межах і крыж чырвоным алоўкам на мапе на гэтай тэрыторыі. Зразумейце, увесь спорт у Беларусі - гэта цацка Лукашэнкі. Нават, калі якія ўдзельнікі спаборніцтв па кёрлінгу альбо сінхроннаму плаванню займуць нейкае месца, Лукашэнка будзе расказваць, як вучыў камень кідаць на лёдзе, ды як ён усю ноч сінхраністкам прасаваў купальнікі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера