Знайсці
10.03.2023 / 22:555РусŁacБел

Беларуская рада культуры адкрыла новую прастору для сустрэч у Вільні

Гасцёўня Рэсурснага цэнтра Беларускай рады культуры запрацавала ў гістарычным цэнтры Вільні, паведамляе Reform.by. «Творцы і арт-менеджары могуць бескаштоўна карыстацца ёй для адукацыйных івэнтаў», — падкрэсліваюць чальцы Рады.

Жывая прастора Рэсурснага цэнтра з’яўляецца часткай праекта Artpower Belarus. Тут можна атрымаць кансультацыю па праграме, скласці заяўку, напісаць справаздачу, параіцца наконт стварэння прафесійнага аб’яднання. Прастора адкрытая і для арганізацыі семінараў, лекцый, навучальных імпрэз для дзеячаў культуры, а таксама працоўных сустрэч.

Дастаткова толькі зарэгістравацца — і гасцёўня даецца для івэнтаў бясплатна. Таксама ў Рэсурсным цэнтры можна ўзяць у бескаштоўную арэнду светлавое і гукавое абсталяванне для імпрэзы.

Разлічана памяшканне на аўдыторыю да 30 слухачоў. Мяркуецца, што прастора стане цэнтрам для развіцця ідэй, праектаў, ініцыятыў ды ў цэлым беларускай культуры.

Больш падрабязнасцяў — тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гаспадыня из Гирмании на сацыяле/адказаць/
11.03.2023
А чаму ни прывычная нам хрущовка ти панелька какая?Хде кавры, сценке?Хде я вас спрашиваю вся наша настаящая культура и язык?
1
Рекомендую/адказаць/
12.03.2023
В Швеции диаспора добилась изучения белорусского языка в школах, даже несколько учеников, если изъявят желание, будут учить.
1
Хворбз/адказаць/
13.03.2023
Директор пилорамы:Мы открылись!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера