Знайсці
10.03.2023 / 23:358РусŁacБел

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Манахі і служыцелі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату павінны ў канцы сакавіка пакінуць усе памяшканні Кіева-Пячэрскай лаўры, паведаміў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

Міністр паведаміў, што дамова на безаплатнае карыстанне УПЦ Кіева-Пячэрскай лаўрай анулюецца з 29 сакавіка 2023 года і гэта тычыцца ўсіх памяшканняў, якія УПЦ у лаўры арандуе.

Так як Кіева-Пячэрская лаўра з'яўляецца ўласнасцю ўкраінскай дзяржавы, то высяленне адтуль УПЦ робіцца на падставе высноў міжведамаснай працоўнай групы, якая падчас сваёй працы выявіла парушэнне манастыром умоў дамовы па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці.

Ткачэнка паведаміў, што з 11 сакавіка будуць працаваць утвораныя запаведнікам «Кіева-Пячэрская лаўра» працоўныя групы па інвентарызацыі маёмасці і па абследаванні тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў.

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату шмат гадоў бязвыплатна займала памяшканне Кіева-Пячэрскай лаўры, на Пячэрскіх пагорках размяшчаецца яе мужчынскі манастыр. Апошняя дамова адносна гэтага была заключана падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча 19 ліпеня 2013 года.

УПЦ МП заяўляе, што юрыдычных падстаў для такіх крокаў няма і высяленне мужчынскага манастыра з Кіева-Пячэрскай лаўры — проста «капрыз чыноўнікаў з Мінкульта».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Светлана/адказаць/
11.03.2023
Гнать взашей этих ряженных фсбэшников на их москальские болота.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
11.03.2023
прынцэса лея

Пересчет пролетарско-колхозных атеистов закончен. Верьте в печатный станок и умные книжки Мураками. Они вам помогут, это точно.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
12.03.2023
Дизайнер, да мне давно сказлали, что достучалась, мол, до бога и все такое
вот только я, ду**, все понять не могу:
1) до какого?
2) и что такое мура(какви сказали?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера