Знайсці
10.03.2023 / 23:45РусŁacБел

У Гродне затрымалі фатографа-фрылансера Валерыя Юдзіна

Валерыя Юдзіна затрымалі на працы, прычына гэтага пакуль невядомая, паведаміў канал гродзенскіх праваабаронцаў.

Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой горад Гродна». Да гэтага ён працаваў у прэс-службе мясцовага УУС і пенітэнцыярнай сістэме.

Юдзін вядомы ў тым ліку тым, што захоўваў бела-чырвона-белы сцяг, які да 1995 года вісеў на будынку аблвыканкама.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера