Знайсці
11.03.2023 / 14:564РусŁacБел

У пецярбургскай кнігарні прастрэлілі вітрыну з надпісам «Міру — мір»

У будынку незалежнай кнігарні «Все свободны» ў Пецярбургу пашкодзілі вітрыну з надпісам «Міру — мір». Пра гэта паведамляецца  ў сацсетках заснавальнікаў крамы.

Адтуліна ў шкле падобная да кулявой. Саўладальніца крамы Любоў Бяляцкая таксама выказала здагадку ў каментарах да паста, што ў вітрыну стралялі з траўматычнага пісталета.

«Усё ж такі надпіс на нашых вокнах падабаецца не ўсім. Вельмі сумна. Калі ў вас ёсць знаёмыя, хто можа замяніць нам акно па фрэндлі-прайсе, напішыце, калі ласка, у дырэкт», — напісалі заснавальнікі крамы.

Магазін адкрыў грашовы збор на рамонт шкла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мікола))))/адказаць/
11.03.2023
Тым , хто страляў па міралюбівым надпісе, пара ехаць ва Ўкраіну, дзе ім прастрэляць... Дурную
11.03.2023
Такі надпіс - гэта дыскрыдытацыя УС РФ. І наогул ўсяго рускага міра, для якога "Вайна - гэта мір".
0
Прошу/адказаць/
11.03.2023
Можа і было дурное савецкае мінулае, але лозунг міру мір разумелі правільна. А нашчадкі зварьяцелі і не саромеюцца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера