Знайсці
11.03.2023 / 16:453РусŁacБел

На іспанскім курорце прадаюць «Лідскі квас» па шалёнай цане

У іспанскім курортным горадзе Марбелья, які знаходзіцца на поўдні Іспаніі, прадаецца «Лідскі квас», і каштуе ён амаль у восем разоў даражэй, чым у Беларусі. На гэта звярнулі ўвагу ў тэлеграм-канале «Мерзкий Кокобай», дзе і з'явілася адпаведная фатаграфія.

Мяркуючы па здымку, за паўтаралітровую бутэльку «Лідскага квасу» ў адным з гандлёвых пунктаў Марбельі просяць ажно 7,6 еўра. Па афіцыйным курсе, устаноўленым на 10 сакавіка 2023 года, гэта без малога 23 беларускія рублі.

У беларускіх крамах гэты напой у аналагічнай 1,5-літровай тары каштуе прыкладна 3 рублі.

Чытайце таксама:

Тварог, селядзец і «Графскія разваліны». Якіх беларускіх прадуктаў не хапае эмігрантам?

«Бегчы не дадуць». Прэтэнзіі вялікія, але ўсе менеджары на свабодзе. Як і для чаго кашмараць «Лідскае піва»? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0
0
Жвір/адказаць/
11.03.2023
А я думаю, чаму ўлетку яго даволі цяжка было знайсьці ў крамах... Думаў, што гэта праз гарачы сезон, а яно во як !.. Мне лідзкі белы квас падабаўся, на смак быў, як колішні самаробны вясковы. Даўно ўжо яго ня стала.
0
Ёсік/адказаць/
11.03.2023
Лагістыка, вось і ўвесь складнік, ну і зарабіць трэба. Пытаньне да вытворцаў Беларусі - а чаму нельга пісаць назвы прадуктаў па-беларуску? Патаму чта расейцы не панімают славянскава языка? Знікне Беларусь з такім падыходам, самі жыхары вельмі стараюцца быць рускімі са знака качыства.
0
Испанцы/адказаць/
12.03.2023
Ёсік

Когда будете зарабатывать и тратить столько, сколько тратя русские, тогда и напишем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930