Знайсці
11.03.2023 / 19:224РусŁacБел

У Гродзенскім заапарку лемураў ратуюць ад зімовай маркоты з дапамогай чарапах

Лемуры — жывёлы цеплалюбівыя. З надыходам халадоў яны адпраўляюцца зімаваць ва ўнутраны вальер і застаюцца там да вясны і пачынаюць маркоціцца. Але супрацоўнікі Гродзенскага заапарка прыдумалі для іх лекі.

Лемурам, рухавым і дапытлівым жывёлам, знаходжанне ў замкнёнай прасторы даецца няпроста. Шмат чаго супрацоўнікі заапарка пераспрабавалі, каб іх пацешыць, але самымі эфектыўнымі лекамі ад зімовай маркоты для іх стала падсяленне ў вальер дзвюх стэпавых чарапах.

«Спачатку прыматы паставіліся да навасёлаў з вялікім падазрэннем, але праз некалькі дзён прывыклі да іх і нават пасябравалі. Цяпер лемуры ўжо без боязі падыходзяць да чарапашак, падоўгу назіраюць за імі, дакранаюцца лапкамі да панцыра і нават падкрадаюць ежу ў сваіх марудлівых суседак», — распавялі ў заапарку.

Там таксама адзначылі, што са з'яўленнем новых суседзяў лемуры Глобус, Санта і Шэры перасталі сумаваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
3 чара пахі/адказаць/
11.03.2023
проста мяне ў свой час уразілі словы прадавачкі ў магазіне Прырода...
на маё экзальтаванае:
- ой, какие милые! - я ўпершыню ўбачыла маленькіх чарапашак
яна:
- а вы понимаете, что без должного ухода они будут медленно умирать?
у мяне ў галаве адразу пранеслася ўсё - і колькі чарапашкі жывуць, і як складана іх зразумець і інш., і інш... і я такая:
- о не. вы правыя - гэта не маё
2
Эннот/адказаць/
11.03.2023
Ты смотри ,ветеринарка ,чтоб не поздыхали дорогие лемуры от пары веселящих черепах.
Черепахи переносят всякую дрянь ,а диспансеризация сложноватая.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
12.03.2023
Какое чудо!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930