Знайсці
11.03.2023 / 22:066РусŁacБел

Улады разарвалі бясплатныя дамовы арэнды з чатырма касцёламі — праваабаронцы

Праваабарончая арганізацыя «Форум 18» паведамляе, што ўлады Беларусі скасавалі бестэрміновыя і бясплатныя дамовы арэнды, прынамсі, з чатырма касцёламі.

Касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску. Фота: сацсеткі

Паводле праваабаронцаў, з такой праблемай сутыкнуліся касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве, касцёл Божага Цела ў Нясвіжы і касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Улады нібыта заявілі вернікам, што ў абмен на падпісанне новай дамовы аб штомесячнай арэнднай плаце на перыяды ад 6 месяцаў да 5 гадоў калі-небудзь у будучыні ім дазволяць ізноў арандаваць гістарычныя будынкі бясплатна.

Мясцовыя ўлады вызначылі штомесячную арэндную плату, але «Форум 18» не здолеў высветліць, як яны акрэслілі неабходную суму. Акрамя таго, як выглядае, ніякіх пісьмовых гарантый таго, што ўлады выканаюць сваё абяцанне, не існуе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
ці то наіўныя, ці то дурныя?/адказаць/
11.03.2023
Не так даўно каталікі лабызаліся з макеем і рабілі яшчэ нейкія крокі па "ачалавечванні" улады лукавага. Пісалі тут людзі у каментах, што нельга з бесамі справу мець, бо вынік вядомы. Аддайце вы гэты чырвоны касцёл, хай яны там бульбу захоўваюць. Лепш без будынка застацца, чым чорту прадацца. Няўжо не зразумела? З такім тэмпам будзе яшчэ адзін казлабароды Веня, толькі ў каталічным абліччы, зброю свянціць.
1
Ёсік/адказаць/
12.03.2023
ці то наіўныя, ці то дурныя?, быў раней Дом кіно ў Чырвоным касьцёле, мо зробяць тое ж. А касьцёл, што на плошчы Свабоды, можна зноў спартоўцам вярнуць. Няўжо шчэ незразумела, што Беларусь - гэта Лукашэнка, больш няма варыянтаў. Людзі мелі права па выбарчым кодэксе падпісацца за ўсіх кандыдатаў. Але атрымалася, што не мелі, толькі за вусатага мушчыну, асабліва сілавікі, чыноўнікі, дзяржслужачых ды іх родныя. Сюр.
0
Не стыдно ???/адказаць/
12.03.2023
Мало Китай дал подзатыльников лукашенку. С таким подходом не видать китайской крыши,
ведь границу с Польшей ещё сильнее закроют...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера