Знайсці
12.03.2023 / 14:313РусŁacБел

Амерыканскі бамбардзіроўшчык, здольны несці ядзерную зброю, праляцеў каля межаў Расіі над Фінскім залівам

Увечары 11 сакавіка амерыканскі стратэгічны бамбардзіроўшчык Boeing B-52 здзейсніў манеўр у 200 км ад Санкт-Пецярбурга. Маршрут можна было назіраць праз сэрвіс FlightRadar24.

Маршрут бамбардзіроўшчыка B-52

Бамбардзіроўшчык, паводле інфармацыі сэрвісу, вылецеў з тэрыторыі Польшчы, зайшоў у паветраную прастору над Балтыйскім морам, развярнуўся ў раёне расійскага вострава Гогланд у Фінскім заліве, пасля чаго накіраваўся ў бок Вялікабрытаніі.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак напісаў у твітары, што B-52Н суправаджалі польскія знішчальнікі. «Гэта важны элемент вучэнняў па аператыўнай сумяшчальнасці. Разам мы клапоцімся пра бяспеку ўсходняга флангу НАТА», — дадаў ён.

Дырэктар Фінскага інстытута міжнародных стасункаў Міка Аалтола назваў палёт бамбардзіроўшчыка «выразным сігналам Расіі на яе правакацыйныя дзеянні».

B-52 здольны несці як звычайныя, так і ядзерныя боепрыпасы.

У Расіі пакуль не каментавалі яго палёт над Фінскім залівам.

Чытайце таксама:

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
12.03.2023
Правильно, чтобы Моська знала свое место.
3
Bhagawan/адказаць/
12.03.2023
Płanujuć vykarystoŭvać srodki dastaŭkj daraketnaj epochi?
0
Тоні/адказаць/
12.03.2023
Bhagawan, ён здольны несці ракеты якія б’юць на сотні км і сам здольны пераадольваць адлегласць у 20 тысяч.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930