Знайсці
12.03.2023 / 16:425РусŁacБел

Галоўчанка сказаў, калі ў Беларусі дзяржава перастане рэгуляваць цэны

Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанку ў праграме «Пытанне нумар адзін» на БТ спыталі пра сістэму рэгулявання цэн. Чыноўнік адзначыў, што дзяржава перастане трымаць цэны толькі тады, калі будуць выкананыя пэўныя ўмовы.

У прыватнасці, ён зазначыў, што адмяніць рэгуляванне цэн могуць, калі ў сферы гандлю навучацца працаваць «па справядлівасці».

«Як толькі мы ўбачым, што сітуацыя з цэнаўтварэннем поўнасцю прыйшла ў норму і цана фармуецца справядліва, без гонкі за звышпрыбыткамі і закладвання вялікіх выдаткаў у сабекошт, вядома, тады будзе мадэрнізавацца і сістэма рэгулявання цэн», — сказаў Галоўчанка.

Па словах Галоўчанкі, у дзяржаве пастаўленая задача ўтрымаць інфляцыю ў межах 7-8% за год.

Галоўчанка выпраменьвае аптымізм: санкцыі аказваюць прамы блакуючы ўплыў толькі на 25% эканомікі Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Bhagawan/адказаць/
12.03.2023
Kali dziaržava sprabuje rehulavać ceny - dalej na čarzie deficyt. "Pravilnym šlacham" idziece, tavaryšy!
0
Сынок/адказаць/
12.03.2023
Угалоўчанка, адным словам
0
О да/адказаць/
12.03.2023
даведка, о да, в Китае свободные экономические зоны созданы для Китая, в Беларуси созданы для высокопоставленных красауцау. Вот такое перенесение китайского опыта в Беларусь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера