Знайсці
12.03.2023 / 17:52РусŁacБел

Легенду англійскага футбола адхілілі ад тэлеэфіру з-за крытыкі ўрада. На знак пратэсту іншыя вядоўцы пачалі зрываць праграмы, гендырэктару BBC давялося выбачацца

Былы футбаліст зборнай Англіі Гары Лінэкер выступіў супраць законапраекта аб нелегальных мігрантах у Брытаніі, параўнаўшы ў сацсетках рыторыку ўрада з наратывамі ў Германіі 30-х гадоў. Тэлекампанія BBC адхіліла яго ад працы вядоўцам праграмы Match of the Day.

Гары Лінэкер, фота BBC.

«Мы ніколі не казалі, што Гары павінен устрымлівацца ад выказвання ўласнага меркавання, але мы казалі, што ён павінен устрымлівацца ад таго, каб уставаць на той ці іншы бок па пытаннях, якія тычацца палітычных партый, або ў рэзанансных палітычных спрэчках», — растлумачыла сваё рашэнне кіраўніцтва тэлекампаніі.

У падтрымку Лінэкера выступілі многія каментатары і журналісты, у выніку чаго суботні выпуск праграмы Match of the Day, які звычайна доўжыцца больш за гадзіну, быў скарочаны да 20 хвілін.

Апроч гэтага, з-за байкоту журналістаў і вядучых быў сарваны выхад праграм Football Focus, Final Score і радыёшоу Fighting Talk.

Генеральны дырэктар BBC Цім Дэйві прынёс прабачэнні за зрыў спартыўнай праграмы.

«Для мяне будзе поспехам вярнуць Гары ў эфір і разам прадставіць гледачам асвятленне спорту сусветнага ўзроўню», — сказаў Дэйві, прызнаўшы, што мінулы дзень быў «цяжкім» для BBC. Ён таксама дадаў, што карпарацыя «вельмі старанна працуе над тым, каб вырашыць сітуацыю».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930