Знайсці
12.03.2023 / 19:18РусŁacБел

На дэакупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці на месяц адменяць сухі закон

Такое рашэнне прыняў абласны савет абароны, каб «дапамагчы аднаўленню эканомікі рэгіёна», паведаміў кіраўнік Херсонскай абладміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Яно набудзе моц 15 сакавіка. Па словах кіраўніка рэгіёна алкагольныя напоі можна будзе прадаваць з 10:00 да 15:00 на аб'ектах аптовага і рознічнага гандлю, а таксама ва ўстановах.

Пры гэтым продаж вайскоўцам і супрацоўнікам праваахоўных органаў застаецца пад забаронай. Сухі закон у рэгіёне ўвялі 14 лістапада 2022 года, неўзабаве пасля таго, як УСУ вызвалілі Херсон ад акупацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера