Знайсці
13.03.2023 / 09:0917РусŁacБел

Каля 30 чалавек звольнілі з адной арганізацыі ў Глыбокім па палітычных матывах

Такое масавае звальненне людзей па палітычных матывах, як у «Глыбоцкіх электрычных сетках», — першы вядомы ў Віцебскай вобласці, піша «Віцебская вясна».

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю з дня ўтварэння «Глыбоцкіх электрычных сетак». У Глыбоцкім гарадскім доме культуры. Фота: «Веснік Глыбоччыны»

У пачатку сакавіка ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю з дня ўтварэння «Глыбоцкіх электрычных сетак». А ўжо праз некалькі дзён пасля гэтага ў арганізацыі пачаліся чысткі па палітычных матывах. 

Па інфармацыі «Віцебскай вясны», там былі звольнены людзі не толькі за тое, што хадзілі на акцыі, але і за тое, што ставілі подпісы падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі не за Лукашэнку, за тое, што дапамагалі фінансава тым, каго ўлады незаконна штрафавалі, увогуле за салідарнасць з іншымі беларусамі і нелаяльнасць да цяперашняй улады ў Беларусі. 

«І хоць раней, некалькі месяцаў таму, у кожную арганізацыю Глыбокага сілавікі перадалі спісы непажаданых, якія налічвалі дзясяткі чалавек у кожнай, кіраўнікі прадпрыемстваў не спяшаліся звальняць людзей, а часам нават за іх уступаліся. Тады былі звольнены адзінкі. Але зараз паступіла такое ўказанне ў канторы і асабіста ідэолагам на прадпрыемствах, што калі не пачнуцца большыя звальненні, то іх саміх прыбяруць з працы», — пішуць праваабаронцы. 

На яшчэ адным вялікім глыбоцкім прадпрыемстве Малочна-кансервавым камбінаце масавых звальненняў няма. Але людзям, якія ў спісах нелаяльных, па заканчэнні кантракта яго не працягваюць. То-бок звальненні атрымліваюцца паступовыя. «Да таго ж пачало развівацца стукацтва, калі адны работнікі пачынаюць даносіць на іншых проста таму, што знаходзяцца ў дрэнных стасунках ці хочуць каго пасунуць па працы», — дадаюць праваабаронцы. 

Па інфармацыі «Віцебскай вясны», падчас звальненняў не шкадуюць нікога — ні жанчын, якія гадуюць адны дзяцей без мужа, ні шматдзетных бацькоў. Людзі такія звальненні паміж сабой называюць «чорны білет», бо пасля яго вельмі складана кудысьці ўладкавацца ў Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
96
0
Глыбокае/адказаць/
13.03.2023
У глыбокам , невялізнам сяле, быў пікет Ціханоўскай на якія прышлі ТЫСЯЧЫ ЛЮДЗЕЙ.
Былі вялізныя пратэсты. (паглядзіце на ютубе калі памяць ужо не та)

А сення боты будуць вас пераконваць "ой, ну не факт что большінство белорусов протів лукашенкі ілі россіі"

Нібыта вы самі не ведаеце.
На захадзе беларусі за 3% 15-20% на усходзе 20-25% і то з кожным годам усе меньш, таму што старыя сыходзяць
0
Глыбокае/адказаць/
13.03.2023
Руслан,Можна падумаць што калі ціханоўская заклікала да забастоўкі 100% айці і ІП забаставалі.

Вініць можно толькі сябе і рыхтавацца далей, а клоўны будуць пераконваць што народзец кепскі....
Толькі у нас значна больш удзельнічала у пратэстах чым у польскай салідарнасці ці украінскам майдане 
1
акорд /адказаць/
13.03.2023
Daminik, тры чорных білеты ў плечы!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031