Знайсці
13.03.2023 / 15:31РусŁacБел

Распрацоўшчык фітнес-дадаткаў Verv закрывае кампанію ў Беларусі

Як вынікае з сайта Адзінага дзяржрэгістра, Verv ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі — кампанію «Рэд Рок», заўважыў dev.by.

Афіцыйна кампанія распачала працэдуру ліквідацыі з лістапада мінулага года. Таксама кампанія знікла са спіса рэзідэнтаў ПВТ (увайшла ў Парк летам 2014 года).

Кампанію Verv (першапачаткова называлася Red Rock Apps) у 2013 годзе заснавала Любоў Пашкоўская разам з двума кафаўндарамі. Кампанія стварае мабільныя дадаткі ў катэгорыі Health and Fitness.

У 2018 годзе Red Rock Apps стала самым пампаваным выдаўцом у сваім сегменце (даныя App Anie) і памяняла назву на Verv. Пашкоўская патрапіла ў спіс лепшых ІТ-бізнэсвумен Еўропы па версіі Forbes — Europeʼs Top 50 Women In Tech.

На той момант Verv уваходзіла ў топ стваральнікаў фітнес-дадаткаў у Еўропе і ЗША, а колькасць запамповак распрацовак кампаніі перавышала аналагічныя паказчыкі Fitbit і Nike.

Таксама Verv уваходзіла ў топ-10 паблішэраў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. Па даных Sensor Tower, па выніках 2021 года выручка Verv склала каля 13 мільёнаў даляраў. Дадаткі Verv спампавалі больш за 5 мільёнаў разоў.

Verv папоўніла спіс вядомых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі, якія ліквідуюць кампаніі ў Беларусі. У гэтым спісе Flo, Wannaby, Playgendary, Vochi. Таксама з Беларусі сышоў геймдэў-гігант Playrix.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930