Знайсці
13.03.2023 / 17:108РусŁacБел

Лукашэнка дамовіўся ў Іране пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі

Дзяржаўны камітэт стандартызацыі Беларусі і Іранская нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў рамках афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іран. Мемарандум накіраваны на прасоўванне і развіццё супрацоўніцтва ў дачыненні да прадукцыі халяль.

Прадугледжваецца ўзаемадзеянне бакоў у галіне працэдур ацэнкі адпаведнасці стандартаў і тэхрэгламентаў для выдачы сертыфікатаў халяль і іх узаемнага прызнання на прадукцыю, якая выпускаецца і якая пастаўляецца ў абедзве краіны.

Бакі таксама плануюць абменьвацца досведам і ведамі ў галіне тэхналогій, кампетэнцый, аб'ектаў інфраструктуры, а таксама даследаванняў і распрацовак, звязаных з прадукцыяй халяль.

Раней Беларусь заключыла падобнае пагадненне з ААЭ, а плануе заключыць яшчэ і з Інданезіяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Улад/адказаць/
13.03.2023
Ну нарэшце! :)))
0
жывыя лукашысты пазайдросцяць мёртвым/адказаць/
13.03.2023
Халяльныя абасраныя каровы? Гэта ноўхаў сапраўднае. Трэба іранцам спасылку на відэа даць, дзе ячшэ жывыя кароўкі сярод памерлых халяль набіраюць.
0
Рояліст/адказаць/
14.03.2023
Реалистка, прывязуць персаў ды аддадуць ім дзяржынскую птушкафабрыку, і пытаньне будзе вырашана.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930