Знайсці
13.03.2023 / 20:2533РусŁacБел

«Нашы людзі сярод улады». Павел Латушка даў ацэнку ключавым фігурам у атачэнні Лукашэнкі

На канале «Ток» выйшла вялікая размова з Паўлам Латушкам. У ёй палітык выказаў сваё меркаванне пра тое, чаго чакаць ад Эйсмант, Вальфовіча, Сергеенкі і іншых высокіх лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Павел Латушка. Скрыншот відэа ютуб-канала «Ток»

Наталля Качанава. «Хоча выконваць волю толькі аднаго»

«Гэта той чалавек, які хоча падабацца і выконваць волю толькі аднаго», — характарызуе Павел Латушка старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлю Качанаву.

Ён лічыць, што дзеля Лукашэнкі яна гатова на любыя ўчынкі.

«Калі хтосьці кажа, што будзе лепш, калі замест Лукашэнкі будзе Качанава, то ён памыляецца. Нічога лепш не будзе. Качанава вельмі ганарлівая, ставіцца да людзей пагардліва, не паважае іх».

Наталля Качанава

На думку Латушкі, у стратэгіі Крамля існуе варыянт пераходу ўлады да Качанавай. Расія, як і ўсе буйныя дзяржавы, прапрацоўвае розныя варыянты і стратэгіі. Ёсць галоўны варыянт, на які Расія звяртае асноўную ўвагу, — поўная анексія Беларусі. Але ёсць і запасныя. У якасці такога варыянта можа быць пераход улады да Наталлі Качанавай. Яна, мяркуе палітык, прарасійскі чалавек.

Эйсмант. «Малайчына, добра працуе!»

Наталья Эйсмант

Латушка мяркуе, што прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант прысутнічае на вячэрах у Лукашэнкі ў нядзелю. І на гэтых вячэрах прыдумваецца рознае. Напрыклад, гвалт у адносінах да дваравых актывістаў.

«Але час ад часу, назіраючы за тым, як яна падае інфармацыйную палітыку, ствараецца ўражанне, што гэта наш чалавек, бо, з медыйнага пункту гледжання і прапаганды, ёю ствараецца такі дурны вобраз Лукашэнкі.

Малайчына, добра працуе», — іранізуе пра Эйсмант Павел Латушка.

Анатоль Глаз. «Ловіць хайп»

На думку Латушкі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз задаволены тым, што трапіў на тэлебачанне. Гэтую магчымасць ён хоча выкарыстаць для сябе.

«Яму ўсё падабаецца, Глаз прыдумвае нейкія дзіўныя пасты ў інстаграме, дзе ўпраўленне інфармацыі танцуе. З гэтага ён ловіць хайп».

Для дыпламатаў старой школы, да якой адносіць сябе Латушка, такія паводзіны выглядаюць жахлівымі.

Але, адзначае Латушка, Глаз — сын вядомага ў мінулым дзеяча наменклатуры і не такі просты, якім можа здавацца.

Анатоль Глаз. Фота: tvr.by

Калі Латушка працаваў амбасадарам у Польшчы, Анатоль Глаз быў адказным за адносіны з Польшчай. Дзякуючы сувязям, ён меў магчымасць непасрэдных кантактаў з сакратарыятам Рады бяспекі. У адносінах з Польшчай у беларускіх уладаў заўсёды былі складанасці, кажа Латушка. КДБ вёў вайну з Польшчай, і дыпламаты спрабавалі неяк выйсці з гэтай сітуацыі. Анатоль Глаз дапамагаў гэтыя пытанні вырашаць. І на той момант здавалася, што ён робіць кар'еру нармальнага класічнага дыпламата, які будуе адносіны, а не разбурае.

«Сёння ён, як Наталля Эйсмант, стварае адпаведны вобраз Лукашэнкі. Лепш не прыдумаеш. Нашы людзі сярод улады», — іранізуе Латушка.

Вальфовіч. «Гэты чалавек будзе выконваць тое, што трэба Расійскай Федэрацыі»

Дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча палітык лічыць чалавекам баязлівым.

«У крытычны момант яму будзе цяжка прымаць рашэнні. І гэта будзе той момант, калі з ім можна будзе паспрабаваць паразмаўляць».

Гэта не пытанне дыялогу. Галоўнае — не дапусціць чагосьці горшага, чаго ніхто не хоча, напрыклад, сутыкненняў грамадзянскага характару, кажа Латушка.

Аляксандр Вальфовіч

Для Латушкі Вальфовіч — рускі генерал, які сядзіць у структурах улады Лукашэнкі і прадстаўляе рускія інтарэсы.

«Ацэньваючы яго з гэтага пункту гледжання, Вальфовіч атрымае вельмі моцную падтрымку з боку Расіі. Ён будзе выконваць тое, што трэба Расійскай Федэрацыі. Ён заўсёды будзе выбіраць яе інтарэсы».

Ігар Сергеенка. «Інтэлігент у пагонах»

Гаворачы пра кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Ігара Сергеенку, Латушка згадвае, што на пачатку 2010-х Сергеенка быў першым намеснікам старшыні КДБ і адказваў за міжнародныя адносіны. У той час была лібералізацыя з Еўрапейскім саюзам і ён быў той асобай, якая здымала праблемы. Сергеенка стараўся знаходзіць кампрамісы, каб не напружваць адносіны з пэўнай краінай ці з Еўрасаюзам у цэлым.

Ігар Сергеенка

Латушка адзначае, што Сергеенка працаваў у інтарэсах Беларусі. Падавалася, што гэта такі «інтэлігент у пагонах», кажа Латушка. Цяпер ён лічыць такое ўражанне ілюзіяй.

«Мы жылі ў іншым свеце, у самападмане. Той свет ужо не існуе. Адпаведна і ацэнкі ўсе змяніліся», — заўважае Павел Латушка.

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
69
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
8
Абуральна
10
0
Я супраць маскавітаў/адказаць/
14.03.2023
вр, што вы хлусіце!!!

Трэба было ашукаць маскву любым коштам, каб яны не ўводзілі войскі
Для гэтага ўсе сродкі добрыя і "мудры пуцін" і "мамай клянемся, не выйдзем з адкб, саюзнай дзяржавы"
Усе правільна рабілі! галоўная пагроза на усходзе!
0
Woodoo Cult /адказаць/
18.03.2023
Пяшчотны, да, пускай живёт. Ему ещё нары греть. Как раз вместе с Глазом в одной камере будет.
0
Woodoo Cult /адказаць/
18.03.2023
Хлопец, потом на володарке пройдет
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930