Знайсці
13.03.2023 / 20:532РусŁacБел

Дырэктар вялікай кампаніі з Ваўкавыска — у СІЗА. Затрыманне Дзмітрыя Марозава мае некалькі парадаксальных акалічнасцяў

«Мегасіла» — адна з самых вялікіх транспартных кампаній Беларусі. Яе дырэктара затрымалі разам з усёй сям'ёй.

Дзмітрый Марозаў, дырэктар прадпрыемства «Мегасіла». Фота: megasila.by

Дзмітрый Марозаў узначальвае кампанію «Мегасіла» з 2003 года. Гэта адна з найбуйнейшых кампаній у Ваўкавыскім раёне і адна з самых вялікіх транспартных кампаній Беларусі. На сёння ў ёй працуе каля 200 чалавек, а ў парку каля 80 аўтамабіляў.

Дзяржаўныя СМІ перадавалі, што агульны абарот кампаніі сягаў 50 мільёнаў даляраў. 

30 верасня 2021 года падпольны «Рабочы рух» абвінаваціў кампанію ў тым, што яна супрацоўнічае з лукашысцкім рэжымам і дапамагае прадпрыемству «Гродна Азот» абыходзіць санкцыі. А ў маі 2022 года Марозаў атрымаў медаль «Ганаровы работнiк БАМАП» (ад Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў), які выдаецца за дасягненні ў транспартнай галіне.

Але ў верасні 2022 года на яго пачалі нападаць прапагандысты. На іх каналах выйшаў матэрыял, у якім «Мегасілу» абвінавацілі ў тым, што супрацоўнікі кампаніі «забяспечвалі пратэстоўцаў прахаладжальнымі напоямі», а Дзмітрый «змушаў супрацоўнікаў кампаніі сачыць за міліцыянтамі».

Дзмітрый Марозаў, дырэктар прадпрыемства «Мегасіла». Фота: megasila.by

Ужо ў студзені 2023 года Дзмітрыя затрымалі разам з усёй сям'ёй. Па версіі Камітэта дзяржкантролю — за нясплату 270 тысяч рублёў падаткаў у выніку штучнага драблення бізнэсу (артыкул 243 КК), але адметна, што яго адзінага з усіх затрыманых пакінулі пад вартай.

Пару дзён таму па ўсіх дзяржаўных каналах выйшла відэа з Дзмітрыем Марозавым — так стала вядома, што яму «навесілі» артыкул 364 КК («Гвалт або пагроза прымянення гвалту да прадстаўніка ўлады»), а сам мужчына распавядае, што ўдзельнічаў у пратэстах. Прапагандысты згадваюць яго імя ў навіне пра «выяўленне экстрэмістаў». Вядома, што ён дагэтуль знаходзіцца пад вартай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

У Беразіне сілавікі затрымалі інфарктніка за тое, што ён здымаў іх. Праз гадзіну яго прывезлі ў рэанімацыю са слядамі збіцця

Каля 30 чалавек звольнілі з адной арганізацыі ў Глыбокім па палітычных матывах 

«Новыя сукамерніцы Вольгу пабойваліся». Што вядома пра маладую супрацоўніцу гатэля, якую вінавацяць у спробе захопу ўлады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
24
Ха-ха
14
Ого
14
Сумна
25
Абуральна
104
2
анатам/адказаць/
13.03.2023
У усатого совсем денег не осталось - пошел разнос...
2
Aberdeen /адказаць/
14.03.2023
Просто нет денег,поэтому тресут всех и ябаьек в том числе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930