Знайсці
13.03.2023 / 20:071РусŁacБел

Пракуратура знайшла «тавары з нацысцкай сімволікай» у каталозе Wildberries

Пры маніторынгу гандлёвых анлайн-пляцовак пракуратура Гомельскага раёна выявіла на сайце крамы Wildberries тавары, якія ўтрымлівалі нацысцкую сімволіку, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У прыватнасці, устаноўлена, што асобныя прадаўцы рэалізоўвалі налепкі, падвескі і шаўроны з эмблемай «Чорнае Сонца».

«Згодна з п. 12 дадатку да пастановы Міністэрства ўнутраных спраў ад 28 кастрычніка 2022 года «Аб устанаўленні пераліку арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі», эмблема «Чорнае Сонца» з'яўляецца нацысцкім сімвалам. Гэта разнавіднасць «сонечнага кола», якое выкарыстоўвалася ў нацысцкай Германіі. Эмблема складаецца з 12 радыяльных рун «зіг», падобных да сімвалаў, што выкарыстоўваліся ў эмблеме СС», — растлумачылі ў ведамстве.

З улікам таго, што падобныя тавары могуць быць рэалізаваныя нявызначанаму і неабмежаванаму колу асоб і выкарыстаныя імі ў мэтах «рэабілітацыі нацызму», пракуратура запатрабавала ад інтэрнэт-крамы Wildberries выключыць гэтую прадукцыю з каталога.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Marazm nie maje mieżaū/адказаць/
14.03.2023
Debily b...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера