Самалёт з Мінска ў Тэгеран будзе лётаць два разы на тыдзень
Мінск і Тэгеран з 26 сакавіка аднаўляюць прамыя авіязносіны. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.
Фота: tehrantimes.com
«З 26 сакавіка будуць адноўленыя прамыя авіязносіны паміж Тэгеранам і Мінскам. Паляціць іранская авіякампанія Mahan Air», — цытуе Аляксея Аўраменку БелТА.
Рэйсы будуць двойчы на тыдзень, адзначыў міністр, каментуючы вынікі перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Ірана ў Тэгеране. Па словах чыноўніка, гэта паспрыяе развіццю чалавечых і бізнэс-кантактаў.
На сайце авіякампаніі Mahan Air пакуль інфармацыі пра рэйсы ў Мінск і кошт квіткоў няма.
Чытайце таксама:
Лукашэнка дамовіўся ў Іране пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі
Прэзідэнт Ірана паабяцаў падзяліцца з Беларуссю досведам абыходзіць санкцыі
0
0
0
1
0
0
Каментары
01
чижык-пыжик з таборовей/адказаць/13.03.2023
[Рэд. выдалена]
20
Ёсік/адказаць/13.03.2023
Спадарства, а шмат жадаючых патрапіць у масульманскую краіну? Гэта не Турцыя з яе лагодным стаўленнем да іслама, дзе жанчын не прымушаюць галаву пакрываць, нават, калі яна не мусульманка. Мо на мяжы з Польшчай персы-небаракі з'явяцца, а вялікі гулец у міжнародную палітыку будзе на палетах ім распавядаць, як ён за іх моліцца і жадае ўсім патрапіць у еўрапейскі рай. Мо толькі ўжо будзе сядзець на зэдліку, а не стаяць, апёршыся на стос палет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 2
Адзін з кіраўнікоў БХД абвінаваціў Рымашэўскага ў фальсіфікацыі подпісаў на выбарах-2010. Той адказаў
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера