Знайсці
13.03.2023 / 20:4510РусŁacБел

На «Беларусьфільме» зробяць новую экранізацыю «Чорнага замка Альшанскага». З расійскім рэжысёрам і расійскімі акцёрамі

На кінастудыі «Беларусьфільм» плануюць зняць гістарычны блокбастар паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», паведамляе БелТА.

Руіны замка ў Гальшанах на Ашмяншчыне

Кінастудыя выкупіла правы на экранізацыю рамана больш за 10 гадоў таму ў пляменніцы Караткевіча. А цяпер на здымкі знайшліся і грошы.

Здымкі стужкі з працоўнай назвай «Чорны замак» пачнуцца ўжо ў красавіку, але беларускага рэжысёра для гэтага не знайшлося. Здымаць будзе расіянін Кірыл Кузін па сцэнарыі прадзюсара Глеба Шпрыгава, будуць удзельнічаць і нейкія расійскія кіназоркі, прозвішчы якіх пакуль не называюцца.

Здымаць натурныя сюжэты будуць у Беларусі, у адрозненне ад ранейшага фільма на гэтую тэму, знятага ў 1984 годзе Міхаілам Пташуком. Маршрут пабудаваны ў тры дзясяткі лакацый. У тым ліку ў кадры апынуцца касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча, сядзіба Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак і многія іншыя помнікі архітэктуры.

Завяршыць здымкі плануецца да пачатку ліпеня, а на экраны фільм выйдзе вясной 2024 года.

Чытайце таксама:

Пра злых палякаў і партызан. Што здымаюць на «Беларусьфільме» ў апошнія гады

На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм»

Крываручка здыме для «Беларусьфільма» антыпольскі фільм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
21
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
14.03.2023
Чытайце кніжкі, выпісвайце словы ў слоўнік, пашырайце слоўнікавы запас, звяртайце ўвагу на фразеалагізмы, так як яны засталіся захаванымі ў нашай выбітнай літаратуры. Будзе нешта кшталту нью-Чабурашкі, са сваімі roll roys-мі і ш*мі.
2
Васіль/адказаць/
14.03.2023
даведка, цябе не спыталі, лукагыст.
0
Мясцовы час/адказаць/
16.03.2023
Для знішчэння  беларушчыны, як сутнасці твору Караткевіча, вельмі важна, каб фільм быў не па-беларуску. На любой іншай мове. Склад акцёраў не мае значэння.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031