Знайсці
14.03.2023 / 12:031РусŁacБел

У праект з беларускімі каранямі Soula інвеставалі мадэлі Наталля Вадзянава і Кацярына Даманькова

AI-праграма для цяжарных і бацькоў Soula атрымала інвестыцыі ад мадэлі Наталлі Вадзянавай. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла яе CEO і заснавальніца Наталля Міранчук. Сума інвестыцый не раскрываецца.

Усе фота: natallia.miranchuk / Facebook

Мабільная праграма Soula створаная на аснове штучнага інтэлекту для дапамогі цяжарным жанчынам і бацькам. Яна дае жанчынам персаналізаваную інфармацыю аб цяжарнасці, родах і пасляродавым перыядзе. У праграме таксама ёсць чат-бот і бібліятэка кантэнту, піша dev.by.

Праект быў прэзентаваны на канферэнцыі ў Дубаі. Вадзянава прыляцела туды падтрымаць праект. «Цяпер у нас шмат прапаноў аб дапамозе, партнёрстве і інвестыцыях. А значыць, мы зможам працаваць з найлепшымі экспертамі і спецыялістамі ў сваіх галінах», — напісала заснавальніца Наталля Міранчук.

Адным з першых інвестараў праекту яна назвала беларускую мадэль Кацярыну Даманькову.

Soula — не першы праект з беларускімі каранямі, у які інвеставала Наталля Вадзянава.

У 2017 годзе яна разам з партнёрамі інвеставала 5 мільёнаў долараў у праграму для жаночага здароўя Flo.

У 2020 годзе Вадзянава стала інвестарам Loona — праграма для лёгкага засынання, якую прыдумала каманда распрацоўшчыкаў MSQRD.

У 2021 годзе Вадзянава разам з бізнес-партнёрам Цімонам Афінскім уклала 300 тысяч даляраў у расійска-беларускі праект Zenia Yoga — распрацоўшчыка праграмы для заняткаў ёгай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
14.03.2023
гэта неки злом сярод бел. апазицыянерау)))
невем чы падтрымать чы абасрать??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930