Знайсці
14.03.2023 / 12:324РусŁacБел

Вершніца Вольга Сафронава, якая з'ехала ў Польшчу, выйграла срэбраны медаль чэмпіянату гэтай краіны па конным спорце

Вольга Сафронава стала срэбранай медалісткай чэмпіянату Польшчы. Аб гэтым спартсменка напісала ў інстаграме. Гэта першы медаль беларускі пасля змены грамадзянства.

«Гэта быў наш першы чэмпіянат Польшчы і першы медаль пад сцягам новай краіны. Я вельмі шчаслівая вярнуцца на арэну, зноў адчуць гэтыя эмоцыі і вашу падтрымку. Я хачу падзякаваць кожнаму чалавеку, які дапамагае нам на нашым шляху. Я люблю і цаню кожнага з вас, дзякуй вам!» — напісала Вольга.

Двухразовая чэмпіёнка Беларусі, фіналістка Кубка свету-2019 заваявала ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа, але яе не пусцілі на гульні, спаслаўшыся на заключэнне ветэрынарнай камісіі. У выніку Вольга з’ехала ў Польшчу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14.03.2023
Малайчына, Вольга! Так трымаць! ЗЫ У Беларусі здатныя беларусы не патрэбныя, патрэбныя верныя і паслухмяныя.
14.03.2023
Дзяўчына прыгожая і слова прыгожае - вершніца. Арганічнае. Не тое што камікеса.
1
Александр III - Александру I/адказаць/
14.03.2023
Конный спорт - слишком шляхетный вид спорта для выходца из шкловской глубинки. Разве можно представить АГЛ на арабском скакуне? Только на воронежском тяжеловозе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера