Знайсці
14.03.2023 / 13:02РусŁacБел

Пашынян заявіў, што яго трывожыць «сыход АДКБ з Арменіі»

Прэмʼер-міністр Нікол Пашынян лічыць, што АДКБ сыходзіць з Арменіі. Пра гэта ён заявіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі, піша reform.by.

Скрын відэа

«Калі генеральны сакратар АДКБ наведаў Арменію ў 2020 годзе, ён мне ў гутарцы сказаў, што ў АДКБ ёсць боязь, што Рэспубліка Арменія выйдзе з АДКБ. Я сказаў генсеку, што заклапочанасць недарэчная. Дарэчы іншае — заклапочанасць наконт таго, што АДКБ сама сыдзе з Арменіі. І па маёй ацэнцы, АДКБ, жадаючы таго ці не, выходзіць з Арменіі, і гэта непакоіць нас», — сказаў Пашынян.

Нядаўна Арменія апавясціла АДКБ, што адмаўляецца ад сваёй квоты на пасаду намесніка генеральнага сакратара арганізацыі. Пашынян сёння растлумачыў, што краіна гатовая накіраваць свайго прадстаўніка, калі будзе ўпэўненая, што гэта ўмацуе яе бяспеку.

«Мы даўно і паслядоўна працавалі з АДКБ і працягваем працаваць. Мы прапанавалі свае прынцыпы, якія тычацца не Рэспублікі Арменія, а таго, дзейнічае АДКБ ці не, існуе яна ці не, прынамсі, на тэрыторыі Рэспублікі Арменія. Мы гатовыя вырашыць гэтую праблему», — дадаў ён.

Прэмʼер-міністр Арменіі таксама папярэдзіў, што цяпер высокая верагоднасць эскалацыі на мяжы з Азербайджанам, а таксама ў Нагорным Карабаху. Адказнасць за яе ён усклаў на Баку.

«Мая выснова звязаная з усё больш агрэсіўнай рыторыкай Азербайджана і, вядома, ёсць некаторыя іншыя звесткі», — дадаў ён.

Пашынян адзначыў пэўную дынаміку па мірным дагаворы з Азербайджанам, але, на яго думку, фундаментальныя праблемы з праектам застаюцца. Прэмʼер-міністр Арменіі заявіў, што Азербайджан спрабуе сфармуляваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі ў дачыненні да яго краіны, а таксама дэ-факта атрымаць санкцыю на этнічныя чысткі ў Нагорным Карабаху.

Чытайце таксама:

Пашынян абвінаваціў расійскіх міратворцаў у бяздзейнасці 

Пашынян адмовіўся падпісваць ключавыя дакументы па выніках саміту АДКБ

Лукашэнка на саміце АДКБ накрычаў на Пашыняна: Чаго вы ваюеце? Сядзьце вы ўдвух, дамоўцеся, і хай Расія асвяціць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930