Знайсці
14.03.2023 / 19:389РусŁacБел

У Мінску не хапае тысячы лекараў і дзвюх тысяч медсёстраў

У банку сталічных вакансій дзяржаўнай службы занятасці цяпер адкрыта больш за 27 тыс. вакансій. Больш за ўсё ў Мінску запатрабаваныя кадры ў сферах гандлю і грамадскага харчавання, а таксама спецыялісты ў галіне медыцыны, піша Office Life.

У прыватнасці, проста цяпер прадпрыемствам сталіцы патрабуюцца на працу больш чым 750 кухараў, амаль 550 прадаўцоў і больш чым 450 касіраў. Таксама ў топе вакантных месцаў — рабочыя будаўнічай сферы, сферы транспарту, прамысловасці і ЖКГ.

Высокі попыт у сталічных наймальнікаў на спецыялістаў у галіне аховы здароўя, а таксама адукацыі і культуры: у Мінску не хапае больш за 1 тыс. лекараў, амаль 2 тыс. медсёстраў, каля 70 настаўнікаў і каля 230 педагогаў дадатковай адукацыі.

Чытайце таксама:

«Цяжка стаць звычайным грамадзянінам, адчуваеш сябе нейкім няўмекам». Былыя палітвязні распавядаюць пра жыццё пасля вызвалення

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
15.03.2023
Дыктатура Лукашэнкі пагражае ня толькі беларускай свабодзе й спадчыне — яна пагражае здароўю й дабрабыту беларусаў. Яна таксычная й сьмяротная для Беларусі й беларусаў.
0
Цна /адказаць/
15.03.2023
Не, даследуйце пра адукацыю: настаўнікаў фізікі і матэматыкі не хапае прынамсі ў Мінску. А яшчэ вам ўніверах з кадрамі галяк.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.03.2023
Я на следующий год травками запасаться буду. Достоверные источник сказали, что наши посваливали даже в польские деревни за 1000 стабильную работать, потому что здесь и таких не платят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера