Знайсці
14.03.2023 / 20:2830РусŁacБел

Над Чорным морам расіяне збілі амерыканскі дрон

Еўрапейскае камандаванне ВПС ЗША сёння заявіла, што праз «безразважныя і некампетэнтныя» дзеянні экіпажа расійскага самалёта Су-27 над Чорным морам над міжнароднымі водамі быў збіты разведвальны беспілотны апарат ВПС ЗША MQ-9 Reaper.

У заяве камандавання сказана, што сёння ў 7:03 па сярэднееўрапейскім часе два расійскія самалёты Су-27 здзейснілі «небяспечны і непрафесійны» перахоп дрона.

Адзін з расійскіх самалётаў, гаворыцца ў заяве, ударыў па вінце MQ-9, у выніку чаго амерыканскім сілам давялося збіць дрон.

«Наш самалёт MQ-9 выконваў звычайныя аперацыі ў міжнароднай паветранай прасторы, калі ён быў перахоплены і збіты расійскім самалётам, што прывяло да падзення і поўнай страты MQ-9, — сказаў камандуючы ВПС ЗША генерал Джэймс Хекер. — Гэтае небяспечнае і непрафесійнае дзеянне расіян ледзь не прывяло да падзення абодвух самалётаў».

Хекер дадаў, што самалёты ЗША і саюзнікаў працягнуць здзяйсняць палёты ў міжнароднай паветранай прасторы — у адпаведнасці з міжнароднымі законамі. «Агрэсіўныя дзеянні» расійскага экіпажа «небяспечныя і могуць прывесці да праліку і ненаўмыснай эскалацыі», падкрэсліў генерал.

Чытайце таксама:

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

СМІ: Расія на наступным этапе вайны плануе масава задзейнічаць супраць Украіны авіяцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.03.2023
A ja b žachnuŭ.
16.03.2023
American , почаще смотри па рашу тудэй
0
Бублик от дырки/адказаць/
16.03.2023
Максим Дизайнер «Положил бы охрану».Чего ты мелешь?Как Киев за три дня.Положильщик мля
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера