Знайсці
15.03.2023 / 10:4610РусŁacБел

Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў

Некалькі тыдняў таму генпракурор Андрэй Швед анансаваў, што ў канцы гэтага года пачнуцца завочныя працэсы супраць не толькі яшчэ жывых фігурантаў справы аб генацыдзе беларускага народа, але і памерлых. Цяпер ён наракае, што з іх задумы смяюцца, і тлумачыць, у чым сэнс навінкі беларускага правасуддзя.

Фота: БелТА

«Што тычыцца мёртвых злачынцаў. Нас спрабуюць імі таксама падкалупнуць. Гэта сведчыць пра тое, што яны ўсё адсочваюць і баяцца…

Пытанне не ў тым, што мы хочам асудзіць нейкіх міфічных памерлых карнікаў, пачынаючы з Гітлера, як яны кажуць. Не ў гэтым рэч, а ў тым, што прысудам нашага нацыянальнага суда для аднаўлення поўнай карціны злачынстваў павінны быць апісаны злачынныя дзеянні гэтых нягоднікаў», — сказаў Андрэй Швед на сустрэчы з супрацоўнікамі МНС.

Ён таксама дадаў, што яны маюць інфармацыю пра «400 яшчэ жывых эсэсаўцаў».

«У асноўным гэта літоўцы, латышы і эстонцы. Асноўная частка з іх хаваецца ў Лацінскай Амерыцы і Канадзе. Зразумела, што Канада іх не выдасць. Тыя жывыя нашчадкі, якія ў Рызе і Вільні маршыруюць, — іх таксама ніхто не выдасць. Але з Аргенцінай і іншымі дзяржавамі праца вядзецца».

У красавіку мінулага года выйшла кніга генпракурора «Генацыд беларускага народа».

Чытайце таксама: Генпракурор Швед у мінулым годзе стаў не проста доктарам навук, а «найлепшым» ва ўсёй краіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
36
Ха-ха
31
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
0
Квач/адказаць/
15.03.2023
А на якія могілкі будуць перахоўваць падследных? А на якіх пакараньне адбываць?
15.03.2023
Настане дзень і будуць судзіць бальшавікоў, камуністаў, лукашыстаў, за ўсё іх злачынства мінулага і сённяшняга часу.
25.03.2023
Узрост жывых карнікаў павінен быць больш за 100 гадоў. А ў сссре столькі не жылі. Лухта нейкая
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930