Знайсці
18.03.2023 / 08:4010РусŁacБел

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Паста з курыцай і брокалі ў сметанковым соусе, фетучыні з грыбамі і макарона з кабачкамі і крэветкамі — сёння мы навучым вас гатаваць гэта.

Паста — выдатная ідэя і для вячэры з сябрамі, і для сямейнага абеду, і як ежа самотніка. Большасць соусаў гатуецца роўна столькі ж, колькі варыцца сама макарона, таму згатаваць страву можна даволі хутка. Існуе безліч смакавых версій — выбірайце тую, што вам падабаецца.

Хутчэй за ўсё, вы добра ведаеце, як прыгатаваць макарону з таматным соусам або пасту карбанара, і не раз дадавалі ў макарону італьянскі соус песта. Прапануем варыянты, як яшчэ разнастаіць гэту страву.

Паста з курыцай і брокалі ў сметанковым соусе

Фота: thelemonbowl.com

Для макароны з брокалі вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка аліўкавага або іншага алею,
  • курынае філе — у залежнасці ад таго, якія часткі вам больш даспадобы, гэта можа быць філе грудак або ножак — прыкладна 200 г,
  • 200 г кароткай макароны (матылькі, рулькі ды іншая),
  • 200 г брокалі,
  • 230 мл малака або вяршкоў,
  • 50 г цёртага пармезану,
  • 150 г сметанковага сыру,
  • 3 зубчыкі часнаку,
  • соль,
  • молаты чорны перац.

Гатуецца макарона з брокалі так:

Разагрэйце алей на сярэднім агні. Выкладзіце на патэльню нарэзанае курынае філе, запраўце спецыямі і абсмажце з кожнага боку да з’яўлення залацістага колеру. 

Макарону апусціце ў гатаваную падсоленую ваду. За 2 хвіліны да таго, як яна зварыцца да стану аль дэнтэ (злёгку недаваранага; колькасць хвілін такой варкі мусіць быць пазначана на ўпакоўцы), дадайце да макароны брокалі. Потым зліце ваду.

На патэльні змяшайце малако, пармезан, сметанковы сыр, пакрышаны часнок і спецыі. Гатуйце, час ад часу памешваючы, пакуль падліўка не загусцее.

Дадайце ў падліўку макарону з брокалі і курыцу і добра ўсё перамяшайце.

Фетучынэ з грыбамі ў сметанковым соусе

Фота: Liz Macri / taste.com.au

Для фетучынэ з грыбамі спатрэбіцца:

  • макарона фетучынэ або іншая — 400 г,
  • шампіньёны — 300 г,
  • 10%-я вяршкі — 300 мл,
  • цыбуля — 1 штука,
  • масла — 20 г,
  • аліўкавы або іншы алей,
  • часнок — 3 зубчыкі,
  • соль,
  • молаты чорны перац.

Гатуюць фетучынэ з грыбамі так:

  1. Кладзём на патэльню масла і ўліваем невялікую колькасць аліўкавага алею; калі ўсё разагрэецца, дадаём здробнены часнок і абсмажваем 3 хвіліны, пасля чаго часнок прыбіраем.
  2. Кладзём на патэльню нарэзаныя пласцінамі шампіньёны. Грыбы пячом да поўнага выпарэння соку — яны павінны ўжо падпячыся — і дадаём да іх пакрышаную цыбулю. Грыбы і цыбулю абсмажваем да залацістага колеру, потым солім і перчым, дадаём вяршкі.
  3. Гатуем прыкладна 10 хвілін на слабым агні. Падліўка не павінна быць занадта густой. Калі так атрымалася — дадайце ў яе трохі кіпню і паварыце яшчэ пару хвілін.
  4. Варым макарону ў падсоленай вадзе да стану аль дэнтэ і адкідваем на друшляк. Можна дадаць крыху масла.
  5. Выкладваем макарону на талерку і паліваем соусам. Для большай пікантнасці гатовую страву можна пасыпаць цёртым пармезанам і сушаным базілікам.

Паста з кабачкамі і крэветкамі

Фота: Clodagh McKenna / today.com

Гатуюць макарону з кабачкамі і крэветкамі так:

  • 400 г макароны,
  • 1/3 кубка аліўкавага або іншага алею,
  • 4 маленькія кабачкі, нарэзаныя колцамі,
  • 2 парэзаныя зубчыкі часнаку,
  • 300 г памідораў чэры, разрэзаных напалову,
  • 450 г сярэдніх чышчаных крэветак,
  • свежы базілік, тонка нарэзаны,
  • соль,
  • молаты чорны перац.
  1. Разагрэйце алей у патэльні з тоўстымі сценкамі на сярэднім агні і падпячыце колцы кабачкоў, пакуль яны не падрумяняцца з абодвух бакоў.
  2. Пастаўце на агонь вялікую каструлю са злёгку падсоленай вадой, дадайце макарону і гатуйце да стану аль дэнтэ.
  3. Пакуль макарона гатуецца, дадайце ў патэльню, на якой гатаваліся кабачкі, часнок, і смажце яго хвіліну ці дзве на сярэднім агні, пакуль ён не стане духмяным.
  4. Дадайце да часнаку памідоры і смажце 3—4 хвіліны, затым дадайце крэветкі. Гатуйце на сярэднім агні, часта памешваючы, пакуль крэветкі не стануць ружовымі і не прапякуцца — каля 5 хвілін.
  5. Дадайце кабачкі і гатуйце яшчэ 1—2 хвіліны, каб колцы цукіні прагрэліся.
  6. Дадайце базілік, соль, перац.
  7. Зліце ваду з макароны, захаваўшы невялікі кубак гэтай вады, і вярніце макарону ў каструлю.
  8. Дадайце сумесь крэветак, памідораў і кабачкі да макароны і гатуйце хвіліну ці дзве на моцным агні, дадаючы трохі вады пры неабходнасці, пакуль паста не стане гарачай.
  9. Падавайце, пасыпаўшы пакрышанай пятрушкай.

Іншы і больш просты спосаб гатавання пасты з крэветкамі выглядае так:

  1. У аліўкавым алеі растапіць масла (даволі вялікі кавалак).
  2. Дадаць туды часнок і тонка нарэзаныя колцы кабачкоў. Давесці кабачкі да залацістага колеру.
  3. Дадаць крэветкі і тушыць, увесь час памешваючы. За пару хвілін да гатоўнасці дадаць парэзаныя чэры, але сачыце, каб памідоры не ператварыліся ў падліўку.
  4. Дадаць пасту, базілік, чорны перац. Добра змяшаць.

Чытайце яшчэ:

Як прыгатаваць ідэальную макарону? Вось правілы, якімі кіруецца кожны італьянец

Ведаеце, для чаго дзірка ў лыжцы для макароны? Вы здзівіцеся, але яна дапаможа зэканоміць вашы грошы

Італьянская макарона па цане ялавічыны. Як цяпер выглядаюць паліцы з еўрапейскімі прадуктамі 

«Алена, дзе наша Мівіна?». У першыя дні вайны Зяленскі еў макарону хуткага прыгатавання. Украінскія сацсеткі кпяць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18.03.2023
Опа у коммуняки атеиста еще не слиплась от твоего лидского пластилина?А зависть - это самый страшный грех он просил вам передать
0
как вдруг он как стал задыхаться/адказаць/
18.03.2023
Максим Дизайнер, не нервируйте меня
потому что однажды было дело...
и я рассказывала

сварила однажды супчик я...
по продуктам там все было хорошо, но
он меня нервировал и злил

а я ведь предупреждала - нельзя меня злить
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
19.03.2023
Дизайнер, между прочим. о сыре
вороне (т.е. мне) бог послал (т.е. подарили) кусочек сыра. с голубой плесенью. сделано не в россии (специально, говорят, выбирали) и не в белороссии
вот 👅
хоть раз в жизни попробую сыр. от вас же не дождешься
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера