Знайсці
15.03.2023 / 13:15РусŁacБел

У Мінску перадумалі будаваць завод для спальвання смецця

Раней у Нацыянальную стратэгію па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі быў уключаны модуль па будаўніцтве ў Мінску завода для спальвання смецця, аднак ад рэалізацыі гэтага аб'екта прынята рашэнне адмовіцца. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Арцём Шкрыль.

Па словах Шкрыля, цяпер ідзе праектаванне аб'екта па сартаванні і выкарыстанні адкідаў паблізу палігона «Трасцянецкі». Ён павінен з'явіцца да 2025 года.

Плануецца, што там будзе ажыццяўляцца сартаванне ўсіх камунальных адкідаў, кампаставанне арганічнай часткі і вытворчасць альтэрнатыўнага паліва, якое ў далейшым будзе накіроўвацца на цэментныя заводы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера