Знайсці
15.03.2023 / 15:054РусŁacБел

Старадаўнія фота, архіўныя чарцяжы: выстава ў Гомелі пакажа раскошу палаца Румянцавых і Паскевічаў

Выставу «Раскоша гомельскага маёнтка другой палавіны ХІХ стагоддзя» прэзентуюць у Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў 16 сакавіка, піша БелТА.

«Сёння жыхары і госці горада з вялікім інтарэсам наведваюць Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Атрымліваючы асалоду ад яго славутасцей, бадай, кожны марыў бы апынуцца тут шмат гадоў таму, у той час, калі на гэтай тэрыторыі размяшчаўся дваранскі маёнтак. Таму, як ён выглядаў пры апошніх уладальніках, князях Паскевічах, і прысвечана выстава», — адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

Гледачы ўбачаць копіі старадаўніх фатаграфій палацавых залаў, паркавых краявідаў, партрэтаў, афарбаваных з дапамогай нейрасетак, а таксама архіўныя дакументы, чарцяжы і 3D-рэканструкцыі палацавых інтэр’ераў.

Экспазіцыя прадэманструе і назапашаныя звесткі, новыя вынікі навукова-даследчай работы супрацоўнікаў музея па гісторыі стварэння палацава-паркавага ансамбля.

Выстава прымеркавана да 200-годдзя з дня нараджэння князя Фёдара Паскевіча. «У 1856 годзе вялікі гомельскі маёнтак перайшоў у спадчыну князю Фёдару Паскевічу. Валодаючы вялікім багаццем, ён пастараўся ўпрыгожыць і без таго раскошны маёнтак, які служыў выязной рэзідэнцыяй у час знаходжання ў Гомелі. Практычна на працягу ўсёй другой паловы ХІХ стагоддзя праводзіліся работы па яго пераўладкаванні. Быў відазменены палац, пашырыў свае межы парк, з’явіліся зімні сад, вежа агляду, капліца-пахавальня і іншыя паркавыя пабудовы, якія цяпер з’яўляюцца помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі», — расказалі ў палацы.

На прэзентацыі наведвальнікі змогуць даведацца пра дэталі ўладкавання гомельскай сядзібы, стварэння архітэктурных збудаванняў. Цудоўным акампанементам, які падтрымлівае атмасферу эпохі, стане жывая музыка ХІХ стагоддзя ў выкананні музыкантаў Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.03.2023
б р ы с ь, яго палац яшчэ вельмі доўга будзе выкарыстоўвацца па прызначэнні
0
б р ы с ь/адказаць/
15.03.2023
Ага, нуў... усенародна избранай очэнь дажэ па укусу) -
youtu.be/4MXPNwLqxyM?t=1475 
16.03.2023
б р ы с ь, патомкі рабоў у нас толькі бчб
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера