Знайсці
15.03.2023 / 18:24РусŁacБел

Іран паставіць у Беларусь 45 тысяч аўтамабіляў. Але ў асноўным для Расіі

Міністр гандлю, прамысловасці і шахтаў Ірана Сеед Рэза Фатэмі Амін паведаміў 15 сакавіка аб заключэнні пагаднення аб экспарце ў Беларусь у найбліжэйшыя тры гады 45 тыс. аўтамабіляў, піша Office Life.

Фота: Saipa

Паводле слоў міністра, сума кантракта складае 450 млн даляраў. Гэта значыць, адна машына абыдзецца ў сярэднім у $10 тыс. Гаворка ідзе пра пастаўкі аўтамабіляў іранскага вытворцы Saipa.

У першы год плануецца паставіць 10 тысяч аўтамабіляў, у другі — 15 тысяч, а ў трэці — 25 тысяч.

Але Беларусі такога аб'ёму не трэба, таму тут плануецца прадаваць толькі ад 500 да 1000 іранскіх машын у год. Астатнія аўтамабілі пойдуць на расійскі рынак.

Чытайце таксама:

Лукашэнка дамовіўся ў Іране пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі

Прэзідэнт Ірана паабяцаў падзяліцца з Беларуссю досведам абыходзіць санкцыі

Неўзабаве адновяць паветранае злучэнне Беларусі з Іранам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930