Знайсці
15.03.2023 / 19:2610РусŁacБел

Лукашысты пачалі папулярызаваць вагнераўскую кувалду

Рэжымныя прапагандысты хваляцца, што ў Рэчыцкім вайскова-патрыятычным цэнтры спецыяльнай падрыхтоўкі «Скіф» з'явіўся незвычайны экспанат. 

Кіраўнік гэтага прарасійскага цэнтра Уладзімір Габраў выставіў у сваёй сацсетцы відэа, з якога вынікае, што адным з экспанатаў у іхнім музеі стала кувалда з лагатыпам ПВК «Вагнер». Як вядома, такім інструментам удзельнікі гэтай злачыннай групоўкі караюць смерцю «здраднікаў» у сваіх колах.

На рукаятцы кувалды распісаўся, як адзначаецца, адзін з заснавальнікаў ПВК «Вагнер» па мянушцы «Бес».

Чытайце таксама:

Сярод вагнераўцаў, якія катавалі і забілі кувалдай сірыйца на камеру ў 2017-м, былі два беларусы

Адзінаросы з Новасібірска адправілі расійскім вайскоўцам ва Украіну кувалды

У Маскве закідалі кувалдамі пасольства Фінляндыі ў Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Беларускае Сумленьне/адказаць/
15.03.2023
Агідна. Паскудна. Амаральна. Дэманічна. Поўнае адмаўленьне ад чалавечых каштоўнасьцей. Злавесныя абдымкі зла, прагі крыві й бесчалавечнасьці. Знак сапраўднага нацысцкага менталітэту. Інструмент сатаны.
5
Нетутейшы /адказаць/
15.03.2023
А вы после такого продолжайте убеждать украинцев, что беларусы - неверагодныя няшки.
0
лукашицкие холуи - покупайте ершики и швабры/адказаць/
15.03.2023
ахаха, а кувалда-то сделана в Китае. Наверное и путинские швабры для терпил там же делают.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера