Знайсці
15.03.2023 / 20:32РусŁacБел

На магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга пачалі ставіць новы помнік

У Каўнасе на магіле дзеяча БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга, пачалі ставіць новы помнік. Цяпер на ім ёсць тэкст на беларускай мове, якога раней не было, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота старога помніка на магіле Клаўдзія Дуж-Душэўскага

«Дуж-Душэўскі быў арыштаваны агулам 5 разоў — польскай, савецкай (тройчы) і нямецкай уладамі. І ў суме правёў у зняволенні каля 10 гадоў, — праводзіць паралелі з цяперашнім часам жыхар Каўнаса Зміцер, ініцыятар рэканструкцыі. — Перакананы, што ўсім нам важна ведаць ролю Дуж-Душэўскага ў стварэнні БНР. Ён заставаўся беларусам усё жыццё».

Беларусы Каўнаса пачалі збор сродкаў на ўпарадкаванне магілы Дуж-Душэўскага ў мінулым годзе. Урачыстае адкрыццё новага помніка адбудзецца 25 сакавіка, на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Унук стваральніка бел-чырвона-белага сцяга: «Сцяг «фашысцкі»? Дзед уратаваў габрэйскую дзяўчынку з гета»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера