Знайсці
16.03.2023 / 17:252РусŁacБел

Гаўбіца RCH 155 — новая нямецкая зброя, якую першай атрымае Украіна

Нядаўна стала вядома, што Германія пачала праводзіць выпрабаванні новай самаходнай артылерыйскай устаноўкі RCH 155, першым заказчыкам якой выступіла Украіна. Чакаецца, што ёй будзе пастаўлена 18 гаўбіц.

Гаўбіца RCH 155. Фота: Wikimedia Commons

Ваенны эксперт Алег Жданаў у сваім відэастрыме расказаў пра асаблівасці RCH 155. Гэтая калёсная гаўбіца на браніраванай базе з'яўляецца аналагам шведскай гаўбіцы Archer. База ўзятая ад бронетранспартцёра Boxer. Гэта забяспечвае высокую мабільнасць самаходнай устаноўкі. Па шашы яна можа развіць хуткасць да 100 км на гадзіну. Выпускам займаецца нямецкая кампанія Krauss Maffei-Wegmann.

Гэта новая распрацоўка. Яна з'явілася ў 2014 годзе. Самаходная ўстаноўка мае абарону ад супрацьтанкавых мінаў. Абароненае днішча робіць яе дастаткова жывучай ва ўмовах баявых дзеянняў.

Гаўбіца цалкам аўтаматычная. Экіпаж складаецца з двух чалавек: кіроўцы і камандзіра. Яны фізічна не ўмешваюцца ў працэс падрыхтоўкі і вядзення агню.

Аўтаматызацыя дазволіла не толькі зменшыць склад экіпажа, але і весці «залпавы» агонь. Боекамплект налічвае 30 стрэлаў. Да іх маюцца 144 зарады. 

Гаўбіца можа падтрымліваць такі рэжым, пры якім стрэлы робяцца серыйна, змяняючы траекторыю руху снарада. У выніку ўсе яны паражаюць цэль адначасова. Для разгортвання ў баявое становішча самаходнай устаноўцы дастаткова 30 секунд.

У сувязі з тым, што далёкасць стральбы можа быць ад некалькіх кіламетраў да 50-ці, у боекамплекце ёсць пяць відаў зарадаў. Пасля выканання баявой задачы яна адыходзіць у раён перагрузкі, дзе тэхнічнае падраздзяленне зараджае новую боеўкладку.

Важнай асаблівасцю гэтай устаноўкі з'яўляецца тое, што яна сумяшчальная з дальнабойнымі снарадамі Vulcano і Excalibur, якія маюць адпаведна далёкасць 90 і 70 кіламетраў.

Дадаткова гаўбіца можа быць абсталяваная кулямётам, гранатамётам і сістэмамі абароны ад розных тыпаў пагрозаў (радыяцыйнай, біялагічнай і хімічнай).

Пастаўка RCH 155 ва Украіну будзе зробленая ў 2025 годзе.

Чытайце яшчэ:

Сістэма Patriot дазволіць украінскай арміі знішчаць расійскія комплексы С-300

Ці можа супрацьдронавая стрэльба збіваць дроны «Ланцэт»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3
16.03.2023
Рускія бабы яшчэ мішэняў нараджаюць!
16.03.2023
>>Пастаўка RCH 155 ва Украіну будзе зробленая ў 2025 годзе Гэтым трэба было пачаць навіну, і на гэтым жа скончыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930