Знайсці
16.03.2023 / 15:404РусŁacБел

Польскія ўлады расказалі, у чым абвінавачваюць расійскую шпіёнскую сетку, у якой фігуруюць і беларусы

Міністр унутраных спраў Польшчы заявіў, што ўсяго былі арыштаваныя 9 чалавек.

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі, Фота: МУС Польшчы

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы раскрыла новыя падрабязнасці нядаўняга раскрыцця расійскай шпіёнскай сеткі ў краіне. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная 16 сакавіка на афіцыйным сайце ведамства.

Кіраўнік польскага МУС Марыюш Камінскі заявіў, што ўсяго было затрымана 9 «замежнікаў з-за ўсходняй мяжы», якія вялі разведвальную дзейнасць і рыхтавалі дыверсіі ў Польшчы.

«Затрыманыя — замежнікі з-за ўсходняй мяжы. Шэсць з іх былі змешчаныя пад варту да суда. Пракуратура выставіла ім абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Расіі і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы. У дачыненні да яшчэ траіх, затрыманых учора, працягваюць весціся следчыя мерапрыемствы», — распавёў Камінскі.

Паводле яго слоў, галоўнай мэтай шпіёнаў быў сабатаж дапамогі Украіне ўзбраеннямі, а таксама прапаганда антызаходніх настрояў у Польшчы. 

Таксама, па інфармацыі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі, затрыманыя за сваю дзейнасць рэгулярна атрымлівалі ўзнагароджанне ад расійскіх спецслужбаў.

Нагадаем, што яшчэ ўчора з'явілася інфармацыя аб ліквідацыі расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы. Тады паведамлялася, што дыверсанты займаліся сачэннем за чыгуначнымі пуцямі ў Падкарпацкім ваяводстве — у прыватнасці, каля аэрапорта Ясёнцы непадалёк ад Рашава (Жэшуў), дзе знаходзіцца важны пункт паставак заходняй зброі ва Украіну.

У польскіх СМІ і ведамствах афіцыйна яшчэ не з'яўлялася інфармацыя пра асобы затрыманых, бо гэта забаронена польскімі законамі. Аднак пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы ўжо назвалі імёны трох арыштаваных беларусаў. 

Вось яны:

  • Мікалай Маскаленка, 1971 г. н.
  • Уладзіслаў Пасміцюха, 1994 г. н.
  • Марыя Мядзведзева, 2004 г. н.

На цяперашні момант афіцыйнай інфармацыі з польскага боку пра гэтых людзей няма.

Чытайце таксама:

Палякі пачалі ставіць умацаванні на мяжы з Беларуссю ФОТА

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Генпракуратура Украіны абвінаваціла расійскіх салдат у згвалтаванні чатырохгадовай дзяўчынкі і яе маці на вачах у бацькі — Reuters

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
17
ром/адказаць/
16.03.2023
Прапаганда антызаходних настрояу🤣🤣 жесть Дык а де дэмакратыя?? Пад такую прапаганду можна любога падвести
0
бубновы валет/адказаць/
16.03.2023
Anatol Starkou,Мядзведзеў заснуў п'яны, троляў забралі на фронт і украінцы паспелі ўжо іх ператварыць у катлеты, няма каму заступіцца за расію-маць у сацсетках. Дабра што ў Амерыцы беларус-Старкоў застаўся. Гаўно можа але ж стараецца.
16.03.2023
ром, ловить шпионов сделалась "пропагандой", тогда и Росея должна не заниматься такой же пропагандой!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930