Знайсці
16.03.2023 / 18:2312РусŁacБел

У Беластоку адмянілі рашэнне аб перайменаванні адной з вуліц у гонар Вольнай Беларусі

Ваяводскі адміністрацыйны суд у Беластоку адмяніў прынятую ў верасні 2022 года пастанову мясцовай гарадской рады аб перайменаванні часткі вуліцы Электрычнай у вуліцу Вольнай Беларусі. Прычынай гэтага стала тое, што перайменаванне правялі з парушэннем закона, піша «Радыё Рацыя».

Фота: Радыё Рацыя

Ваяводскі адміністрацыйны суд 16 сакавіка разгледзеў скаргу, пададзеную жыхаркай гэтай вуліцы. На перайменаванай частцы вуліцы, апрача кварталаў і ўстаноў, знаходзіцца консульства Рэспублікі Беларусь, і менавіта гэта падштурхнула да перайменавання менавіта гэтага аб'екта.

Жыхарка выказала сумнеў адносна правільнасці выканання ўсіх працэдур пры прыняцці гэтага рашэння і запатрабавала, каб яно было адмененае. І яна была такая не адна — пратэст адносна рашэння гарадской рады падпісалі яшчэ больш за 60 жыхароў шматкватэрных дамоў на гэтай вуліцы.

Разгледзеўшы скаргу, суд палічыў істотным дапушчанае беластоцкімі ўладамі парушэнне заканадаўства, звярнуўшы ўвагу перш за ўсё на недахопы ў змесце абгрунтавання гэтай пастановы.

Вуліца Электрычная знаходзіцца ў самым цэнтры Беластока. Назва гэтая — даўняя, яе можна знайсці на картах горада 1935 года.

Фундацыя Tutaka ад імя беларусаў, якія жывуць у горадзе, у мінулым годзе звярнулася да гарадскіх уладаў з просьбай змяніць назву яе часткі, ад вуліцы Варшаўскай да Яна Клеменса Браніцкага. Прэзідэнт горада вынёс праект пастановы на пасяджэнне рады і яна была ўхваленая большасцю галасоў: «за» прагаласавалі васемнаццаць чалавек, «супраць» — трое, сем — устрымаліся. Але, як аказалася, аформлена ўсё было няправільна.

Чытайце таксама:

У Чарнігаве перайменавалі 37 вуліц і завулкаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю

Праспект Перамогі ў Кіеве цяпер будзе Берасцейскім

У Кіеве з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.03.2023
ром, čakaj čakaj, tak heta ż ty "hebucha")))
0
Бідон/адказаць/
16.03.2023
Грышка , ну пакіньце ў спакоі старога. Сядзіць ён у Брукліне на пенсііі ў крымінальным раёне, на двор нос страшна высунуць, зьеў міску супа, паслухаў рашан радыё і што яшчэ рабіць?... Ну вось адна забава... па кгопках кампютэра пакляцаць... І ня важна пра што... Ну дык няхай, не канец сьвету.
0
Неабыякавы грамадзянін/адказаць/
16.03.2023
Anatol Starkou, прыязджай, я табе патлумачу чаго лукашысты варты адзін на адзін ;-)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера