Знайсці
16.03.2023 / 22:027РусŁacБел

На Netflix выходзіць новы дакументальны фільм пра гіганта порна-індустрыі Pornhub

У трэйлеры фільма сярод іншага закранаюцца абвінавачанні ў сэкс-гандлі і іншыя цьмяныя старонкі з гісторыі існавання сэрвіса.

Фота: vecteezy

На Netflix выходзіць дакументальная стужка Money Shot, фільм пра аднаго з найбуйнейшых гульцоў на рынку порна-індустрыі — Pornhub. У фільме інтэрв'ю з выканаўцамі, актывістамі і былымі супрацоўнікамі дазволяць гледачу паглыбіцца ў многія скандалы і поспехі, якіх дасягнуў рэсурс за амаль 16 гадоў свайго існавання.

Сярод іншага, у сваёй дакументалцы аўтары разглядаюць пытанні сэксуальнай эксплуатацыі, а таксама абвінавачванні на адрас Pornhub у размяшчэнні порна без згоды, калі ў 2020 годзе матчыная кампанія — уладальнік сэрвісу — MindGeek — сутыкнулася з пазовам у сувязі з меркаванай манетызацыяй матэрыялаў з сэксуальным гвалтам над дзецьмі і іншага незаконнага кантэнту. Тады кампанія за адну ноч выдаліла мільёны запампаваных відэа ад неправераных карыстальнікаў і адгэтуль узмацніла кантроль ды правілы размяшчэння кантэнту іншымі карыстальнікамі.

Дакументальны фільм, падобна, выходзіць за межы толькі аднаго сэрвісу Pornhub і разглядае іншыя аспекты сэкс-індустрыі. Абмяркоўваюцца пытанні ад страты многімі сэкс-работнікамі і порна-акцёрамі акаўнтаў у сацыяльных сетках ажно да самой ідэі і магчымасці самавыяўлення.

Вы зможаце самі пераканацца, наколькі тактоўны і ўзважаны падыход у аўтараў дакументальнага фільма, бо прэм’ера адбылася на Netflix 15 сакавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
3
1
Сусвет запрашае і кліча/адказаць/
17.03.2023
Мікола))), так важная. Важная настолькі наколькі важнае жыццё ва ўсім свеце. Ёсць чалавек і ёсць цэлы свет. А ёсць абсалютнае зло, у якога на мэце вырваць розум чалавека ў цэлага свету і зачыніць весь чалавечы розум у два ці тры жывёльныя інстынкты, бо такімі можна кіраваць неабмежавана.
5
антибеларусачка/адказаць/
17.03.2023
Беларусачка, а шо там перакладаць?
некалі (год 300 таму узад, калі была я маладою) так і спытала наіўная на НН:
- а што там перакладаць? а-а-а яно і будзе а-а-а
і ведаеце (?)), шо мне адказалі?
- не а-а-а, а га-га-га

0
böse igel/адказаць/
18.03.2023
Ahient 0.5ł, Будзе. Ён жа ад усіх дзірак корак
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930